BE RU EN
rss facebook twitter

Невядомая плошча Незалежнасці: пахаванні ў касцёле, аперацыя чэкістаў і кэтэрынг па-савецку

14.06.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Невядомая плошча Незалежнасці: пахаванні ў касцёле, аперацыя чэкістаў і кэтэрынг па-савецку
Чырвоны касцёл - проста "будынак" у часопісе 1932 года. Фота: yozas-gubka.livejournal.com
“Мінск – гэта буржуазны горад, які мы павінны пахаваць, а наш пралетарскі Менск будзе квітнець”. Разам з гісторыкам прайшліся па сталіцы 1930-х.

Артэфакты на паддашку

Ігар Мельнікаў даследуе гісторыю Беларусі 1920 – 1940-х гадоў і асаблівую ўвагу надзяляе савецка-польскаму памежжу. Ужо не першы раз гісторык праводзіць вандроўкі па Мінску даваеннага часу.

– Мне цікава не толькі Заходняя Беларусь, але таксама і Мінск, таму вырашыў зрабіць вандроўку, бо шмат людзей тут жывуць, а ведаюць пра яго мала, – патлумачыў гісторык Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

І сапраўды, сёння можна пачуць пра старажытны Менск, а таксама пра пасляваенную адбудову горада, а вось шматлікія старонкі гісторыі сталіцы міжваеннага часу і перыяду Другой сусветнай вайны застаюцца закрытымі.

Наша вандроўка пачынаецца ад будынка педуніверсітэта на плошчы Незалежнасці. У 1930-я гады яна – тады Леніна, – была ключавой, менавіта тут вырашылі стварыць урадавы картал. Тады ж на плошчы быў узведзены педуніверсітэт. Праўда, “хмарачос”, які цяпер з‘яўляецца фасадам БДПУ, быў пабудаваны ў 1980-х, але калі зайсці за яго, можна ўбачыць той самы даваенны фасад і нават барэльефы на ім.

– Менавіта тут знаходзіўся штаб Беларускай вайсковай акругі. 17 верасня 1939 года ў гэтым будынку засядалі савецкія камандзіры падчас “вызваленчага” паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, – распавядае Ігар Мельнікаў. – 22 чэрвеня 1941 года Германія напала на Савецкі Саюз, а за дзень да гэтага Беларуская вайсковая акруга пераўтварылася ў Заходні фронт, штаб якога засядаў тут.

“Сусед” БДПУ Дом ураду таксама захоўвае цікавыя гісторыі. Яго ўзводзілі па праекту Іосіфа Лангбарда ў 1930 – 1934 гадах, і на той час гэта быў найлепшы прыклад функцыяналізму. Сёння, гледзячы на замацаваны на Доме ўраду дзяржаўны герб Беларусі, мала хто ведае, што пад ім схаваны герб БССР. Зняць яго адтуль немагчыма, бо ён намёртва ўмацаваны ў сцяну. Не змаглі гэта зрабіць ні нямецкія акупанты, якія проста завесілі яго свастыкай, ні адраджэнцы 1990-х, якія закрылі яго “Пагоняй”, ні сучасныя ўлады, якія проста наверх павесілі новы герб. Можа, таму мы ўсё ніяк не вырвемся з абдымкаў савецкай рэчаіснасці?..

Менавіта ў Доме ўраду 1939 годзе было прынята рашэнне аб перайменаванні Менска ў Мінск. Цікава, што да гэтага газета “Савецкая Беларусь” пісала, што “Мінск – гэта буржуазны горад, які мы павінны пахаваць і забыць пра яго, а наш пралетарскі Менск будзе квітнець і развівацца”.

– Сучасныя даследчыкі лічаць, што замена Менска на Мінск звязана з барацьбой з так званай “нацдэмаўшчынай”, калі пачалі знішчаць нацыянальныя кадры, – удакладняе гісторык.

У 1990-я гады выносілася прапанова вярнуць беларускай сталіцы ранейшую назву, але дэпутаты яе не падтрымалі.

А не так даўно падчас рамонту будынка на паддашку было знойдзена будаўнічае смецце, сярод кога – улёткі, газеты і афішы 1930-х гадоў.

“Выдатная аперацыя. Але дазвольце працягнуць абед”

Перасоўваемся на вуліцу Савецкую.

– У часы майго студэнцтва на гэтай вуліцы быў досыць ажыўлены дарожны рух, і ў 1998 годзе мяне тут аштрафавалі за тое, што перабег дарогу, – узгадвае Ігар Мельнікаў.

Спыняемся ля касцёла Святых Сымона і Алены. Бадай, усе ведаюць гісторыю яго будаўніцтва і існавання ў савецкія часы: быў тут і Польскі тэатр, і ТЮГ, і Дом кіно… Захаваўся касцёл, сапраўды, цудам: калі яго хацелі ўзарваць, аказалася, што ад выбуха пацерпіць і будынак Дома ўраду, таму вырашылі пакінуць усё як ёсць.

– Наколькі я ведаю, у падзямеллях гэтага касцёла пахаваныя жаўнеры корпуса Доўбар-Мусніцкага. Гэты Польскі корпус у 1918 годзе разам з часткамі БНР выбіваў адсюль бальшавікоў.

Поруч з касцёлам захаваўся яшчэ адзін гістарычны будынак – былы дом Эмануіла Абрампольскага. У гэтым будынку жыла княгіня Магдалена Радзівіл, таксама тут быў утвораны клуб “Беларуская хатка”, які ставіў на мэце адраджэнне нацыянальнага тэатра (пра гэта “ЕўраБеларусь” распавядала ў матэрыяле, прысвечаным адрасам БНР). Але гэты дом звязаны яшчэ з адной вядомай асобай – Барысам Савінкавым.

– Спачатку ён змагаўся з царскімі ўладамі, а калі прыйшлі бальшавікі, стаў змагацца супраць іх. Пазней з’ехаў у Варшаву, і чэкісты (не толькі з Масквы, але і з Мінску) распарацавалі цэлую аперацыю, каб выцягнуць гэтага чалавека на тэрыторыю савецкай Расіі і арыштаваць. Гэта была аперацыя “Трэст”, у савецкія часы пра яе быў зняты вялікі фільм.

У 1924 годзе Савінкава ўгаварылі вярнуцца: маўляў, для манархічнай рэвалюцыі ўсё гатова, не хапае толькі яго – кіраўніка. І Савінкаў вяртаецца з Польшчы праз заслаўскую мяжу (для яго быў арганізаваны бесперашкодны пераход), прыязджае ў Мінск і селіцца ў гэтым самым доме на сённяшняй плошчы Незалежнасці. У той час дом належаў аднаму з галоўных мінскіх чэкістаў.

– Падчас палуднавання да яго ўварваліся, каб затрымаць, а ён сказаў толькі: “Выдатная аперацыя. Але дазвольце працягнуць абед”. І гэты момант арышту Савінкава паказаны ў музеі КДБ Беларусі, але туды, на жаль, не трапіш. Савенкава той жа ноччу адправілі ў Маскву, быў вялікі паказальны працэс. Па матэрыялах следства, ён ва ўсім прызнаўся, але пасля нібыта выпадкова вываліўся з вакна.

Калі зайсці за дом Абрампольскага, пакуль яшчэ можна ўбачыць яшчэ адзін будынак сярэдзіны 1930-х, які ўжо абгарадзілі плотам і, верагодна, хутка знясуць – былую фабрыку-кухню. У той час горад развіваўся, насельніцтва расло, а харчавацца людзям не было дзе.

– Але што мяне ўразіла: у савецкім Мінску быў добра развіты кэтэрынг у сучасным сэнсе – сістэма машын, якія з гэтай фабрыкі-кухні развозілі ежу па школах і дзіцячых садках.

З пачаткам вайны раён плошчы Незалежнасці мала пацярпер ад бамбардзіровак, у адрозненне ад той жа Нямігі. Але на той час кіраўніцтва БССР на чале з Панамарэнкам ужо збегла з гораду, ніяк не арганізаваўшы эвакуацыю людзей. Апынуўшыся ў Магілёве, улады ўцямілі, што ўвесь архіў Саўнаркама і наркаматаў застаўся ў Мінску. Каб вывезці яго, у захопленую сталіцу накіравалі спецгрупу НКУС, якая так і не здолела прабіцца ў горад і ўсе ўдзельнікі якой загінулі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео