Суббота 24 августа 2019 года | 02:30
  • бел / рус
  • eng

Джазавыя вечары пазнаёмяць з “залатымі” стандартамі і беларускай музычнай традыцыяй

09.06.2017  |  Общество   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Джазавыя вечары пазнаёмяць з “залатымі” стандартамі і беларускай музычнай традыцыяй

10 чэрвеня ў Мінску пройдзе першы джазавы канцэрт ля ратушы. Адкрые яго 7-гадовая піяністка з Салігорска Сафія Курловіч, хэдлайнер - адзін з найлепшых джазавых гітарыстаў свету Скот Хендэрсан (ЗША).

Сёлета праекту “Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ” спаўняецца пяць год. У яго першы юбілей арганізатары распавялі пра вынікі праекта, а таксама пра асаблівасці, якія чакаюць наведвальнікаў канцэртаў у бліжэйшыя чэрвеньскія суботы.

– Праект – адно з пацверджанняў дзяржаўнага і прыватнага партнёрства (арганізатары фестывалю – Мінгарвыканкам, Мінскканцэрт і канцэртная агенцыя “4А-Івэнт”, генеральны партнёр – ААТ “Банк БелВЭБ”. – ЕўраБеларусь.), – зазначыў Аляксандр Шастакоў, намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. Па яго словах, пяць год – не надта вялікі перыяд, але важнейшым дасягненнем гэтага часу можна лічыць тое, што мінчане прыходзяць і атрымліваюць якасную музыку і могуць правесці з задавальненнем свой вольны час.

Намеснік старшыні ААТ “Банк БелВЭБ Васіль Палонскі дадаў, што пра паспяховасць праекта сведчаць людзі, якія, не зважаючы на надвр’е, прыходзяць на канцэрты, каб дакрануцца да джазу і атрымаць зарад бадзёрасці.

– Вечарыны паказалі, што ў гэтага віду мастацтва шматтысячая аўдыторыя, якая працягвае ўзрастаць, – звярнуў увагу Васіль Палонскі.

Андрэй Каліна, музычны прадзюсар фестываля, распавёў пра адметнасці юбілейных джазавых вечароў.

– Перадусім мы хацелі б захаваць асноўны складнік джазу, тое, што імправізацыйная мелодыя ў гэтым жанры нараджаецца наўпрост на сцэне, цяпер, у той момант, калі музыкі выступаюць перад публікай. І самым галоўным крытэрам запрашэння музыкаў на джазавыя вечары з’яўлялася тое, што выканаўцы вельмі добра імправізуюць. Другі крытэр – магчымасць іх прыезду ў Мінск. Мы ганарыліся, што змаглі скаардынаваць планы артыстаў, якія жывуць на іншым баку зямнога шара, і запрасіць музыкаў, якія знаходзяцца ў турнэ. Мы пастараліся ўлічыць патрэбы і густы ўсіх гледачоў. Публіка прыходзіць розная: і падрыхтаваная, сапраўдныя аматары гэтага жанру, і ў той жа час – гэта ж канцэрт на плошчы – выпадковыя мінакі. Будуць гучаць і вядомыя “залатыя” джазавыя стандарты ў транскрыпцыі беларускіх і замежных музыкаў, аўтарская музыка, безмуоўна, будзе вельмі эстэцкая музыка. Калектывы будуць розныя па колькасці: ад дуэтаў, трыа, квартэтаў, да бігбэндаў.

Сёлета арганізатары пастараліся прадставіць як мага больш дасягненняў беларускіх артыстаў.

– Джазавыя карані ў Беларусі вымяраюцца дзесяцігоддзямі, амаль што стагоддзе! Тут грэх не згадаць знакаміты аркестр Міхаіла Фінберга, яшчэ больш ранні цудоўны аркестр Эдзі Рознера. Беларускія музыканты з вялікі трымценнем ставяцца да нашай джазавай традыцыі.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” пацікавілася ў Андрэя Каліны, у чым адметнасць гэтай традыцыі.

– Я, у першую чаргу, адзначыў бы высокі выканальніцкі ўзровень беларускіх музыкаў. Большасць джазавых выканаўцаў усё ж атрымалі акадэмічную музычную адукацыю. І тут трэба адзначыць той факт, што Беларусь – адна з нешматлікіх краін былога СССР, якая захавала ўсю строгую прыступкавасць у музычнай адукацыі. У нас цудоўныя педагогі, і, больш за тое, надзяляецца ўвага ўсім жанрам. Па-другое, тут пытанне асаблівага славянскага мыслення, якое ў спалучэнні з сусветнымі джазавымі традыцыямі дае такі незвычайны характар беларускім джазавым выканаўцам. Апроч таго, сапраўды, у розныя часы ў нас існавала цэлая кагорта беларускіх джазавых і эстрадных аркестраў высокага ўзроўню, чаго не было ў іншых рэспубліках Савецкага Саюза (я не бяру РСФСР, але ў параўнанні з суадноснымі па памерах рэспублікамі ў Беларусі ўсё было вельмі файна). Я думаю, у першую чаргу ўсё ідзе ад асобы музыканта: ад таго ж Рознера, Фінберга, Мулявіна, Барыса Райскага – ад вялікіх сур’ёзных педагогаў.

Яшчэ адно ноу-хау сёлетніх джазавых вечароў у тым, што ўсе тры канцэрты паспрабуюць працяць адной музычнай ніткай. Гэта будзе твор “Караван”, джазавы стандарт 1930-х гадоў, адна з самых вядомых кампазіцый Дзюка Элінгтана, якую ён стварыў у супрацоўніцтве з трамбаністам яго аркестра Хуанам Цізалам. Таму ў кожным вечары, магчыма, нават двойчы, у інтэрпрэтацыі розных музыкаў будзе гучаць “Караван”. Дарэчы, адна з самых выбітных версій гэтай мелодыі была створана ў Беларусі, у аркестры Эдзі Рознера. Апроч таго сёлета ў фестываля з’явяца пазыўныя на аснове гэтай п’есы.

Апроч непасрэдна джазавых канцэртаў у праграме будзе некалькі майстар-класаў.

– Мы ўзялі на сябе некалькі місій: па-першае, прасоўваць беларускую музыку. Па-другое, нейкім чынам працаваць над павышэннем любові да музыкі. Напрыклад, мы арганізуем сустрэчу бас-гітарыста з Чылі, музыкі, які быў прызнаны найлепшым джазавым выканаўцам Лацінскай Амерыкі Крысціяна Галвеза, – анансаваў прадзюсар. – У нас выступаюць два цудоўных педагога, бас-гітарысты і кантрабасісты. Адзін з іх выкладае ў музычнай школе, а другі – на кафедры мастацтва эстрады Універсітэта культуры і мастацтваў. Яны цудоўныя выканаўцы, і мы па-за сцэнай арганізуем майстар-клас, падчас якога Крысціян Галвез перадасць нейкія сакрэты свайго майстэрства нашым педагогам і студэнтам Універсітэта культуры.

Самыя ж першыя ноты джазавых вечароў прагучаць у выкананні зусім унікальнага музыканта – сямігадовай джазавай піяністкі з Салігорска Сафіі Курловіч. Нягледзячы на свой юны ўзрост, Сафія ўжо мае салідны спіс дасягненняў. Сярод яе ўзнагарод Гран-пры конкурсу “Джаз-момант 2016” (Масква, Расія) і перамога ў рэспубліканскім конкурсе “Талент краіны” (2016). Сафія выступала ў канцэртах Ігара Бутмана і Дзяніса Мацуева. Як ні парадаксальна, дзяўчынка жыве ў Салігорску і ездзіць выступаць за мяжу, а мінская публіка яе амаль не ведае. Нарэшце гэтая недарэчнасць будзе выпраўленая.

Завершыць праграму джазавых вечароў 10 чэрвеня Скот Хэндарсан (ЗША), які быў прызнаны найлепшым джазавым гітарыстам па версіях часопісаў Guitar World і Guitar Player. Ён выйдзе на сцэну ў суправаджэнні французскіх музыкаў Арчыбальда Лаганьера (бас) і Рамана Лабае (бубны). Таксама ў першы дзень фестывалю выступяць спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША/Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata і VIP-jazz Андрэя Славінскага.

17 і 24 чэрвеня мінчан чакаюць сустрэчы з бас-гітарыстам Крысціянам Галвезам (Чылі) і яго музыкамі, Клівам Джонсам (ЗША), Набілем Хемірам (Туніс), канцэртным аркестрам Барыса Мягкова, “Трыа Канстанціна Гарачага”, Minsk Voices, Premier Orchestra.

У фінале ж джазавых вечароў гледачы змогуць пабачыць адно з самых масавых музычных выкананняў у Беларусі.

“Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ” пройдуць у Верхнім горадзе 10, 17 і 24 чэрвеня. Працягне серыю летніх канцэртаў праект “Класіка ля ратушы”.

Другие новости раздела «Общество»

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Улад Вялічка: Я з цеплынёй і павагай узгадваю 10 год у "ЕўраБеларусі". Гэта было варта і годна!
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Мацкевич: В Беларуси есть подготовка кадров, воспитание и обучение, но образования как такового нет
Образование в Беларуси не меняется, потому что государство заинтересовано в дешевой и в меру грамотной рабочей силе.
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
Владимир Мацкевич: Ежедневный плебисцит беларусской нации должен продолжаться и развиваться
11 марта 1882 года в Сорбонне Эрнест Ренан прочел свою знаменитую лекцию "Что такое нация".
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Владимир Мацкевич: Нация — множество всех людей с одинаковым государственным паспортом
Я знаю, что такое национальная валюта, но не знаю, что такое национальный характер.
Культурная политика как фактор развития (Фото)
Культурная политика как фактор развития (Фото)
В Беларуси есть цензура и не соблюдаются авторские права, а Кодекс о культуре направлен прежде всего на ее контроль, а не на развитие.
Татьяна Водолажская: Беларусам не свойственно рефлексировать свои эмоции и рассказывать о них
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Методолог Мацкевич: "Чернобыльский шлях" нужно сохранить, отвязавшись от протестов (Видео)
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Владимир Мацкевич: Я — философ и методолог
Философия — это то, чем я занимаюсь.
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Пять самых актуальных задач, которые стоят перед беларусским обществом и нацией
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
Оксана Шелест: Еще рано говорить о партнерских отношениях структур гражданского общества и власти
30 января 2019 года в Гомеле прошел информационный день программы ЕС "Восточное партнерство".
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Ребята с нашего двора. Как Осмоловка избежала сноса и станет ли она образцом городского активизма
Четыре года борьбы за Осмоловку ее жителей и активистов принесли победу: первый послевоенный микрорайон Минска сносить не будут.
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Владимир Мацкевич: У каждого есть возможность внести свою лепту в общее дело
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич в своем блоге в Фейсбуке поделился размышлениями, которые озаглавил "О правилах поведения".
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі? (Фота)
Старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест тлумачыць, "што можа развіць і забіць" грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Спор философа с Богом за Беларусь
Спор философа с Богом за Беларусь
"Бороться с Богом мне незачем, а вот поспорить за Беларусь — есть повод", — пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
До Киева не доведет. Почему нет связи между языком и готовностью бороться за независимость страны
Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной — вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой.
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
Публичная встреча с Адамом Михником "[Не]своя страна" (Видео)
17 декабря 2018 года в Минске Летучий университет и Галерея TUT.BY провели публичную встречу с легендарным польским диссидентом, общественным деятелем и журналистом Адамом Михником.
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)
Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Электронный бюллетень Центра правовой трансформации "LawtrendMonitor", # 12, 2018
Центр правовой трансформации (Lawtrend) представляет выпуск Электронного бюллетеня LawtrendMonitor, # 12, 2018.
"Повестка 50": история одной кампании

Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.

Мониторинг реализации Конвенции ЮНЕСКО об охране разнообразия форм культурного самовыражения (2019)

Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.

Улад Вялічка — пра ўдзел Беларусі ва Усходнім партнёрстве: трэба больш жадаць і намагацца большага

10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?

Перспективы политического протеста в России: эскизный набросок

Нельзя понять анатомию человека, основываясь исключительно на анатомии обезьяны. Человек продвинулся в своей эволюции куда дальше.