Запосціў відэа – атрымаў штраф. У Беларусі за парушэнне заканадаўства аб СМІ сталі прыцягваць актывістаў, якія вядуць стрымы на YouTube і ў сацыяльных сетках.
На гомельскага блогераМаксіма Філіповіча, які актыўна асвятляў пратэсты супраць дэкрэту №3 (так званага “дэкрэту аб дармаедах”), склалі пратакол за “незаконны выраб прадукцыі СМІ”. Філіповіча будуць судзіць за 17 ролікаў, а таксама за стрымы, якія ён змясціў на сваім канале “Гарантий нет” на YouTube.
Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі ў Беларусі прыцягваюць да адказнасці за трансляцыі ў інтэрнэце менавіта па гэтым артыкуле. Так, у красавіку валанцёрку аршанскага сацыяльнага праекту “Хрюши против” Юлію Гранкову суд аштрафаваў за стрым у сацсетцы “Аднакласнікі” са спецаўтабазы па адлову сабак. Сацсетку прызналі СМІ, а дзяўчыну – журналісткай, хоць яна ёй не з’яўляецца.
Наколькі правамоцныя выпадкі прыцягнення да адказнасці за парушэнне закону “Аб СМІ” блогераў і ці бяспечна весці стрымы і пакідаць допісы ў сацсетках? Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” папрасіла старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць сітуацыю.
– Па-першае, я хацеў бы заўважыць, што тая сітуацыя, калі ў нас да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб СМІ прыцягваюць супрацоўнікі міліцыі, якія складаюць пратакол і наўрад ці з гэтым заканадаўствам знаёмыя, ужо даволі паказальная. Міліцыя кантралюе сродкі масавай інфармацыі. Другі момант – гэтыя дзеянні абсурдныя. У нас насамрэч у законе “Аб СМІ” ёсць згадка пра СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт. Дарэчы, калі гэтыя змены ўносілі ў закон, БАЖ папярэджвала, што без вызначэння, якія менавіта рэсурсы адносяцца да сродкаў масавай інфармацыі, будзе вельмі незразумела, якую дзейнасць будзе рэгуляваць заканадаўства, але гэта не было прынята да ўвагі. Але ў законе “Аб СМІ” напісана, што інтэрнэт-сродкі масавай інфармацыі не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі. Таму калі няма прэтэнзій да зместу прадукцыі, якую ў дадзеным выпадку распаўсюджвае блогер, то сам факт распаўсюду гэтай прадукцыі праз інтэрнэт, не залежна ад таго, колькі падпісчыкаў ён мае ў Беларусі, не з’яўляецца парушэннем. Заўважу, што ў Расіі блогеры, наведвальнасць якіх перавышае тры тысячы чалавек за дзень, мусяць выконваць патрабаванні заканадаўства аб СМІ. У Беларусі такога няма. Я лічу, што гэты пераслед заснаваны, у першую чаргу, на шырокай трактоўцы ці неразуменні заканадаўства аб СМІ службовымі асобамі міліцыі.
– А як вам выснова праваахоўнікаў, якія складалі пратакол на Філіповіча, што з улікам росту папулярнасці свайго каналу “Філіповіч фактычна падмяняе сабой дзяржаўныя СМІ, у тым ліку па фармаванні грамадскай думкі сярод грамадзян Беларусі”?
– Гэта наогул проста глупства і паказвае ўзровень тых асобаў, якія гэта рабілі. У нас свабода меркаванняў прапісана ў Канстытуцыі. І калі чалавек такое піша, ён адназначна парушае канстытуцыйныя гарантыі, спрабуючы прыцягнуць да адказнасці асобу за тое, што яна рэалізуе гарантаваныя ёй правы.
Дарэчы, адна з першых справаў, якія разглядаў Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі, была справа Уладзіміра Лапцэвіча. Яго прыцягнулі за распаўсюд улётак і патрабавалі іх рэгістрацыі. Тады КПЧ ААН сказаў, што няма неабходнасці ў патрабаванні рэгістрацыі СМІ (нават калі гэта СМІ), бо гэта абмежаванне свабоды выказванняў. Цяпер тое ж адбываецца з інтэрнэтам, хаця насамрэч гэта проста спроба прыцягнуць да адказнасці чалавека, які стаў насуперак шляху дзяржавы.
– Тэарэтычна ці значыць сітуацыя, якая складваецца, што ўсе блогеры ці карыстальнікі, якія выстаўляюць відэа ці робяць трансляцыі, могуць трапіць пад суд за незаконны выраб прадукцыі СМІ?
– Я думаю, што не. Мы бачым тут працяг ганебнай практыкі кропкавага прымянення заканадаўства супраць асобных персаналій, тых, хто стаў як костка ў глотцы, і супраць іх прыцягваюць за вушы артыкулы, якія толькі могуць падыйсці. Хаця магчымыя асобныя выпадкі, якія могуць закрануць любога, але справа ў тым, што так быць не павінна. Заканадаўства мусіць абапірацца на Канстытуцыю і міжнародныя абавязкі Рэспублікі Беларусь, а не на тое, што сёння здалося якому-небудзь падпалкоўніку міліцыі.
– У сувязі з прыцягненнем блогераў да адказнасці, ці будзе БАЖ зноў спрабаваць ініцыяваць змены ў заканадаўстве аб сродках масавай інфармацыі?
– Зразумела. Па-першае, мы звяртаемся да дзяржаўных устаноў і спрабуем выправіць тую прававую практыку, якая складваецца, бо яна нават на дзеючым заканадаўстве не заснавана. Па-другое, мы будзем звяртацца ў Палату прадстаўнікоў са сваімі прапановамі па змене заканадаўства, каб выключыць падобныя выпадкі. Магчыма, у Канстытуцыйны суд будзем звяртацца, каб выправіць канфлікты ў прававых нормах і прабелы ў заканадаўчым рэгуляванні, якія дазваляюць праваахоўным органам трактаваць заканадаўства як заўгодна.
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, общественное мнение невозможно без СМИ. Но гражданское общество — это еще и гражданское действие, гражданское поведение.
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
Отведем от Беларуси угрозу аншлюса, там и будем разбираться, кто больший герой и борец, а кто мимо проходил, пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
17 снежня 2019 года гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Кіштымаў прадставяць кнігу, прысвечаную жыццю і дзейнасці роду Скірмунтаў, а таксама найноўшай гісторыі Заходняга Палесся.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.