Чаму архітэктура Мінска становіцца аб’ектам крытыкі, якія задачы спрабуе вырашыць урбаністыка і якія праблемы стаяць за “правам на горад”?
З 1 па 10 траўня ў Мінску праходзіць Фестываль ландшафтнай архітэктуры і дызайну. У яго межах Лятучы ўніверсітэт прадставіў лекцыю архітэктара Івана Краўцова “Інтэграцыйная архітэктура: міждысцыплінарныя каманды ў архітэктуры і дызайне”.
Выступоўца акрэсліў праблему наступным чынам:
“Мы пастаянна чытаем артыкулы ў інтэрнэце, як кепска пабудавалі чарговае збудаванне, бачым розніцу ў якасці праектаў але не заўсёды разумеем, у чым справа”.
А справа ў тым, што любы праект праходзіць некалькі ступеняў: даследванне і аналіз, праектаванне, будаўніцтва і эксплуатаванне. Але, як правіла, усе гэтыя часткі ізаляваныя адна ад адной. Да таго ж часам камерцыйныя, прававыя і іншыя пытанні заказчыкаў не хвалююць праекціроўшчыкаў і канструктараў, і ў выніку аб’ект выходзіць разладжаным. Альтэрнатывай ізаляваным праектным камандам можа стаць падыход паралельнасці ўсіх працэсаў.
Што да міждысцыплінарнасці – тут важна адыйсці ад мыслення ў межах прафесійнай адукацыі. Архітэктараў вучаць праектаваць, але не вучаць думаць пра шэраг рэчаў, звязаных з архітэктурай. Іван Краўцоў мяркуе, што архітэктуру і дызайн важна разглядаць не толькі як тэхнічную задачу, але як творчасць.
“Мы павінны прыходзіць ад праекта як бізнеса да праекта як нагоды для ўзаемаўзбагачэння і развіцця, ад праекта як працы да праекта як пляцоўкі для камунікацыі, ад праекта як рэалізацыі ідэі да праекта як лабараторыі ідэй. На кожным з этапаў, калі з’яўляюцца новыя ідэі, трэба быць гатовым адаптаваць іх у праект”.
Іван Краўцоў з’яўляецца цьютарам у школе Лятучага ўніверсітэту “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”. Школа накіравана на распрацоўку і прасоўванне сучасных падыходаў для развіцця беларускіх гарадоў. Праграма будуецца на ўзаемасувязі некалькіх кірункаў мыслення і практыкі: устойлівае развіццё, экалогія, сістэмны падыход у даследаванні і развіцці гарадоў, урбаністыка.
“Урбаністыка – гэта сфера працы з горадам, спроба выйсці за рамкі звыклага. У ХХ стагоддзі людзі, якія працуюць з самымі рознымі аб’ектамі ў горадзе, зразумелі, што іх трэба разглядаць у больш шырокім кантэксце – экалогіі, гісторыі, палітычных працэсаў, інфраструктуры і г.д. З’явілася разуменне гораду як цэласнага аб’екта, сфармавалася цэлая сфера – урбаістыка”, – распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” каардынатарка Лятучага ўніверсітэту Таццяна Вадалажская.
Але, фактычна, ніхто не можа працаваць з горадам цалкам. Таму на сённяшні дзень урбаніст, часцей за ўсё, – спецыяліст у пэўнай сферы, які разумее і ўлічвае ў сваёй працы гэтую цэласнасць горада. Урбаністыка бярэ свае вытокі з эканамічнай геаграфіі і сацыялагаічных даследаванняў горада, а цяпер ахоплівае і праектаванне і сацыяльную працу, і нават мастацкую творчасць.
Школа Лятучага ўніверсітэту спрабуе злучыць падыходы розных дысцыплін і прафесій у тэме горада і грамадскіх прастораў. Эколагам – распавесці пра прававыя бакі кіравання гарадскімі працэсамі і пра асаблівасці горадабудавання, архітэктарам – пра сацыяльныя працэсы і культурны складнік.
У лекцыі Івана Краўцова зазначалася, што галоўныя хібы сучаснай гарадской забудовы палягаюць не ў архітэктуры, а ў арганізацыі і кіраванні працэсамі. Блізка да гэтай тэмы падыхдзіць пытанне “права на горад”, якое сёння ўсё часцей абмяркоўваецца на публічных пляцоўках.
“У рамках пераходу ад савецкага горада да несавецкага пачуццё “права на горад”, калі любы жыхар гарадской прасторы можа на яе ўплываць, павінна развівацца. У нас гэтага пачуцця няма”, - зазначае Таццяна Вадалажская.
У той жа час мы даволі павярхоўна разумеем словазлучэнне “права на горад”.
“Пакуль мы актыўна намагаемся атрымаць гэтае права, адчуць сябе гаспадарамі горада, бо ў нас гэтага права і гэтага адчування ўвогуле няма. Але ў “праве на горад” ёсць шмат праблем, якія трэба вырашаць, бо гэта новае ўсталяванне стасункаў і нормаў жыцця і кіравання. Гэтак жа падчас разбурэння Савецкага Саюза ўспрымаўся рынак – як нешта цудоўнае і шчаслівае. Але як толькі рыначныя адносіны пачалі паціху з’яўляцца, яны адразу сталі патрабаваць сур’ёзных зменаў і ў сацыяльных інстытутах, і ў ладзе жыцця. І да гэтых зменаў не ўсе былі гатовыя. Але ў справе здабыцця “права на горад” пакуль мы знаходзімся на ступені “разбурэння сацыялізму” і вельмі імкнемся да яго атрымання і магчымасці рэалізаваць”.
Гражданское общество немыслимо без общественного мнения, общественное мнение невозможно без СМИ. Но гражданское общество — это еще и гражданское действие, гражданское поведение.
"Ну, уж это положительно интересно, — трясясь от хохота проговорил профессор, — что же это у вас, чего ни хватишься, ничего нет!" Думаю, все помнят, откуда это.
Представляем отчет по результатам второго комплексного исследования-мониторинга реализации Республикой Беларусь Конвенции ЮНЕСКО об охране и поощрении разнообразия форм культурного самовыражения.
Ад учорашняга дня Улад Вялічка сыйшоў з пасады генеральнага дырэктара Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь", але шэрагаў сябраў арганізацыі ён не пакідае.
Три десятка лет истории проведения "Чернобыльского шляха", приуроченного к годовщине катастрофы на Чернобыльской АЭС, делают его культурным достоянием Беларуси.
Как-то политолог Павел Усов написал: "Тема выборов уже стала проблемой не политической, а философской. Проблемой мировоззренческой. В спорах сталкиваются не практические, а ценностные системы".
Проект "Живая Библиотека" представил отчет по результатам пилотного исследования "Доступность публичных пространств и мероприятий в Минске: оценка состояния и перспективы изменений".
Отведем от Беларуси угрозу аншлюса, там и будем разбираться, кто больший герой и борец, а кто мимо проходил, пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
В ситуации угрозы для независимости Беларуси они не опираются на традиционные институты гражданского общества и политической оппозиции, а также не ищут и не рассчитывают на какую-либо поддержку извне.
10 год удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве. Што гэта дало нашай краіне? Як складваліся адносіны з ЕС? Якімі магчымасцямі Беларусь да гэтага часу не скарысталася? Чаго чакаць надалей?
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
30 октября 2019 года в Минске состоится презентация и обсуждение документа "Противодействие гибридным угрозам: приоритеты для дорожной карты Восточного партнерства на период после 2020 года".
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.
Отведем от Беларуси угрозу аншлюса, там и будем разбираться, кто больший герой и борец, а кто мимо проходил, пишет философ и методолог Владимир Мацкевич.
Две акции 7 декабря против "углубленной интеграции" абсолютно не противопоставлялись, они дали возможность поучаствовать в протесте гораздо большему количеству людей.
На Дыстанцыйнай платформе Лятучага ўніверсітэта з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".
В преддверии повторного показа спектакля "Прымітывы" проект Т.О.К. и Летучий университет приглашают принять участие в дискуссии о возможностях, границах и опыте работы с культурным наследием.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.