BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

„Эксперты ў абарону Курапатаў” сустрэліся з міністрам культуры

05.04.2017
„Эксперты ў абарону Курапатаў” сустрэліся з міністрам культуры
У Мінску актывісты грамадскай ініцыятывы „Эксперты ў абарону Курапатаў” сустрэліся з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым і перадалі яму адкрыты ліст.

У ім выказваецца меркаванне наконт аб’яўленага дзяржавай конкурсу па мемарыялізацыі Курапатаў, – месца, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Таксама заяўлены ўмовы, пасля выканання якіх грамадскасць, у прыватнасці, прадстаўнікі „Экспертаў у абарону Курапатаў”, можа ўдзельнічаць у гэтым конкурсе, паведамляе «Радыё Рацыя». Распавядае грамадскі актывіст Марат Гаравы:

– Першая ўмова – павінны быць вызвалены з-за кратаў усе абаронцы Курапатаў і тыя, каму прад’яўлены палітычныя абвінавачванні. Не можа быць ушанавання ахвяраў палітычных рэпрэсій, калі ў краіне палітычны гвалт. Другая ўмова – гэта адкрыццё архіваў і абнародаванне ахвяраў камуністычнага таталітарнага рэжыму ў Беларусі. Трэцяя ўмова – вяртанне Курапатам годнай ахоўнай зоны ў межах 2003 года.

Конкурс па мемарыялізацыі Курапатаў павінен быць грамадскім ці грамадска-дзяржаўным, а не толькі дзяржаўным. „Ён павінен праводзіцца шчыра, адкрыта, пад поўным кантролем грамадскасці і на прынцыпах, закладзеных раней, у 2002 годзе, пасля першай абароны Курапатаў,” – сказаў Марат Гаравы. На гэтых умовах „Эксперты ў абарону Курапатаў” пагаджаюцца ўдзельнічаць у конкурсе і прадставіць свой праект мемарыялізацыі Курапатаў на аснове ўжо існуючага народнага мемарыялу.

Праект зараз дапрацоўваецца і будзе апублікаваны 19 красавіка, у міжнародны дзень аховы помнікаў і памятных мясцінаў, сказаў Марат Гаравы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео