BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Артуру Клінаву ўручылі ўзнагароду імя Льва Сапегі

05.04.2017
Артуру Клінаву ўручылі ўзнагароду імя Льва Сапегі
Фота: "Радыё Рацыя"
Цырымонія адбылася ў Варшаўскім універсітэце.

Цягам наступнага года беларускі мастак і літаратар, галоўны рэдактар часопіса “pARTizan” Артур Клінаў прачытае свае лекцыі ў пяці ўніверсітэтах Польшчы, гаворыць адзін з ініцыятараў узнагароды, дырэктар Студыюм Усходняй Еўропы Ян Маліцкі:

– Артур Клінаў цэлы акадэмічны год правядзе ў Польшчы, у пяці ўніверсітэтах – па два месяцы на кожным. Нагадаю, пачынаць будзе з Ягелонскага ўніверсітэта, затым будуць універсітэты ў Беластоку, Вроцлаве і Познані, і завершыць год – на Варшаўскім універсітэце.

Сам Артур Клінаў у каментары «Радыё Рацыя» прызнаўся, што зусім не спадзяваўся гэтай узнагароды, так як звычайна лаўрэатамі прэміі імя Льва Сапегі станавіліся навукоўцы, а не артысты.

Наступны год Артур Клінаў плануе выкарыстаць для прамоцыі беларускай культуры сярод польскіх студэнтаў:

– Безумоўна – вялікі гонар, гэта каласальная магчымасць тут, у Польшчы, распавесці пра Беларусь. І не ў ракурсе палітычным, а ў ракурсе менавіта культуры новай Беларусі, якая нараджаецца. Каб паказаць тое файнае, цікавае, актуальнае, фантастычнае, што робіцца сёння ў беларускай культуры – у літаратуры, у выяўленчым мастацтве, у незалежным тэатры, у альтэрнатыўным кіно.

Прэмія імя Льва Сапегі была заснавана 12 гадоў таму. Штогод узнагарода прысуджваецца выбітным беларусам, якія звязваюць сваю дзейнасць са спадчынай Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Прэмія знаходзіцца пад ганаровым патранатам прэзідэнта Польшчы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео