BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аўтара папулярных мінскіх графіці Алега Ларычава невядомыя жорстка збілі ў пад'ездзе

05.04.2017
Аўтара папулярных мінскіх графіці Алега Ларычава невядомыя жорстка збілі ў пад'ездзе
Фота: "Наша Ніва"
У стваральніка праекта Signal сінякі пад вачыма, вельмі баліць сківіца — ён размаўляе з цяжкасцю; разбітыя вусны. Таксама моцна кружыцца галава, раскрышаны зуб. Ён губляў прытомнасць пасля збіцця.

Хто напаў на яго — невядома. Сам Ларычаў паведамляе, што гэта былі двое ў цывільным. Ані тэлефон, ані грошы ў яго не забралі.

«Я выйшаў у краму. Вяртаўся, ля пад’езда стаяў мужчына, калупаўся ў дамафоне. Я набраў свой нумар кватэры, ён таксама ўвайшоў, на лесвіцы абагнаў мяне. Пасля хтосьці ззаду ударыў, той, што быў спераду — таксама далучыўся. У першую чаргу той, хто біў ззаду, выбіў мабільнік з маіх рук. Збілі з ног, білі па галаве. Пытаўся — за што? Нічога не казалі. На некаторы час я згубіў прытомнасць. Ачуняў — няма нікога. Тэлефон валяецца побач, нічога не забралі, — распавёў «Нашай Ніве» Алег Ларычаў. — Я апісаў таго хлопца міліцыі. Думаю, змагу апазнаць яго аднаго».

Пасля збіцця Ларычаў падняўся ў сваю кватэру, выклікаў хуткую. Хуткая выклікала міліцыю. Алега адвезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі на абследаванне. Дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

У прыёмным пакоі бальніцы ён адразу напісаў заяву.

Адметна, што 1 красавіка Ларычаў праз сваю суполку Signal Project, што піша пра стрыт-арт і графіці, паведаміў пра збор грошай мастакамі, якія робяць вядомы сацыяльны стрыт-арт. Менавіта яны вывешвалі на вуліцы Мінска выявы Шчоткінай, Шуневіча, «маленькіх Мясніковічаў». Ларычаў вельмі падрабязна асвятляў гэтыя акцыі.

«Я думаю, з гэтым звязана збіццё. Калі б былі хуліганы — то штосьці б забралі. Больш няма прычын. Мне няма чаго прад’явіць фармальна. З суседзямі канфліктаў няма. Закон я не парушаю, — сказаў Ларычаў. — Міліцыянт, які браў заяву, сказаў — беспрэдзел, людзей збіваюць. Калі мясцовыя, то можна будзе знайсці. Але я лічу, што наўрад ці каго яны знойдуць».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео