BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У мінскім метро знялі легальную рэкламу канцэрту Лявона Вольскага

02.04.2017
У мінскім метро знялі легальную рэкламу канцэрту Лявона Вольскага
Адзін дзень пратрымалася ў метро рэклама канцэрта Лявона Вольскага 8 мая ў Вільні – у пятніцу 31 сакавіка яе размясцілі на ўваходзе на «Кастрычніцкую», 1 красавіка ў канцы дня яе ўжо не было.

«Рэкляма была разьмешчана па ўсіх правілах — папярэдняе ўзгадненьне макета і 100% перадаплата за два тыдні. Але ўвечары 1 красавіка яе ўжо не было. Аналягічная сытуацыя з другім шчытом на станцыі «Няміга». З пункту гледжаньня лёгікі сытуацыя абсурдная. Мы будзем дамагацца тлумачэньняў», — распавёў „Радыё Свабода” арганізатар канцэрту Зьміцер Каспяровіч.

На днях арганізатары канцэрту Лявона Вольскага ў Вільні паведамілі, што перададуць 50 бясплатных запрашальных квіткоў для тых, каму былі прысуджаны адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыі на Дзень Волі. Зьвяртацца да арганізатараў па запрашэньні трэба да 15 красавіка.

Вялікі сольны канцэрт Вольскага мае адбыцца 8 траўня ў віленскім клюбе Vakaris Vilnius. Музыка разам зь беларуска-нарвэскім калектывам прадставіць 2,5-гадзінную праграму «172» – ад гурту «Мроя» да альбому «Псыхасаматыка». У беларусаў ёсьць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео