BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Анатоль Шумчанка: Сістэма сілавікоў працуе зладжана і бездакорна

02.04.2017
Анатоль Шумчанка: Сістэма сілавікоў працуе зладжана і бездакорна
Зранку 2 красавіка пасля 10 сутак арышту на волю з Жодзінскага ізалятара часовага ўтрымання выйшаў старшыня рады Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

Лідэра прадпрымальніцкага руху прэвэнтыўна затрымалі 23 сакавіка раніцай каля дзіцячага садку, куды ён адвёў дзіця. Чатыры чалавекі ў чорным шапках скруцілі, пасадзілі ў машыну і завезьлі ў Маскоўскае РУУС. Там пратрымалі 4 гадзіны і завезьлі ў суд Маскоўскага раёна. Абвінавачваньні стандартныя: нецэнзурна лаяўся, размахваў рукамі. Судзьдзя Максім Сушко пакараў 10 суткамі арышту. Першую ноч Шумчанка правёў у ЦІПе на Акрэсьціна, а 24 сакавіка раніцай з Акрэсьціна загрузілі 5 аўтазакаў арыштантаў і павезьлі ў Жодзіна.

Больш за 5 гадзін людзей трымалі ў аўтазаках, а потым разьмясьцілі ў Ізалятары часовага ўтрыманьня:

«Калі нехта лічыць, што гэта сыстэма слабая, што яна вельмі лёгка можа абрынуцца, памыляецца. Гэта ілюзіі. Сыстэма сілавікоў, пачынаючы ад шэраговага міліцыянта да начальніка турмы, працуе зладжана, бездакорна. Ніякага ў сілавікоў спачуваньня да людзей, літасьці — толькі жорсткасьць. Мы не атрымлівалі наагул ніякай інфармацыі звонку, хаця спрабавалі высьветліць, каго затрымалі, ці адбылася акцыя 25 сакавіка. Усе маўчалі, як рыбы. І толькі ў чацьвер, 30 сакавіка, мне жонка перадала „Народную Волю“, і мы хоць штосьці даведаліся, - сказаў Шумчанка «Радыё Свабода». - Я сядзеў у адной камэры зь Вячаславам Сіўчыкам і Алесем Славінскім з руху „За Свабоду“ — яго, дарэчы, забралі каля крамы. Умовы ў гэтым Жодзінскім ІЧУ, які ў народзе называюць „Чорным буслам“, жудасныя. Камэры не ацяпляліся, першыя 3 ночы мы спалі ў куртках. Але я буду працягваць змагацца за эканамічныя правы. Мы ўжо выйгралі некалькі судоў».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео