BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як улады рыхтуюць з'яўленне мемарыялу ў Курапатах

01.04.2017
Як улады рыхтуюць з'яўленне мемарыялу ў Курапатах
На конкурс у справе мемарыялу ў Курапатах улады даюць тры з паловай тыдні. На падвядзенне вынікаў — чатыры дні.

У Курапатах зьбіраюцца паставіць помнік «усім бязьвінным ахвярам ХХ стагодзьдзя». Гэта вынікае з дакумэнтаў, якія датычаць стварэньня мэмарыяльнага знаку ў Курапатах і якія аказаліся ў распараджэньні «Радыё Свабода».

З дакумэнтаў вынікае, што конкурс абвешчаны паводле загаду № 69 Міністэрства культуры ад 24 сакавіка 2017 году. Мэта конкурсу: «Пошук найбольш выразнага мастацкага адбітку вобразу урочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэньня».

Дакумэнты разасланыя ў зацікаўленыя арганізацыі 28 красавіка 2017 году.

Праекты можна падаваць да 26 красавіка 2017 году, а вынікі будуць падведзеныя журы 1 траўня 2017 году. Актывісты ініцыятывы за «Экспэрты ў абарону Курапатаў» зьвярнулі ўвагу, што ў Палажэньні пра конкурс сьцьвярджаецца, што памятны знак павінен быць прысьвечаны «адбыўшымся ў дадзеным месцы трагічным падзеям і адлюстроўваць ідэю ўвекавечаньня памяці ўсіх бязьвінна загінуўшых ахвяр ХХ стагодзьдзя ў гісторыі Беларусі».

У інтэрвію «Радыё Свабода» сябра ініцыятывы «Экспэрты ў абарону Курапатаў», аднаго з арганізатараў выставы «Праўда пра Курапаты» Вінцук Вячорка наступным чынам пракамэнтаваў сытуацыю:

- У першую чаргу выклікае вялікія пытаньні момант, калі абвяшчаецца гэты конкурс. Цяпер сядзіць у турме і зьяўляецца падазроным у крымінальнай справе арганізатар гераічнай абароны Курапатаў Зьміцер Дашкевіч. Таксама у турме знаходзіцца адміністрацыйна арыштаваны Павел Севярынец, арганізатар колішняй гераічнай абароны Курапатаў падчас будаўніцтва кальцавой дарогі. Гэта людзі, якія ня толькі павінны былі б мець голас, але і павінны былі б быць запрошаныя ў журы агульнанацыянальнага конкурсу, калі ягоная задача сапраўды пазначыць вынясеньне зь мінуўшчыны ўрокаў, высноваў і прымірэньня, заяўленага ў варунках.

Другі момант. Ва ўмовах конкурсу патрабуецца, сярод іншых шматлікіх дакумэнтаў, падаць горадабудаўнічы плян вырашэньня прасторы вакол помніка, і гэта тады, калі дагэтуль не разьвязана пытаньне вяртаньня справядлівых ахоўных межаў, прынамсі тых межаў, якія былі зафіксаваныя ў праекце пачатку ХХІ стагодзьдзя.

І трэці момант. Гэта абсалютна ненармальны, не функцыянальны час на падачу заявак і праектаў. Гэта фактычна тры з паловай тыдні, а там жа пералічаныя вельмі сур’ёзныя мастацкія абгрунтаваньні Я не ўяўляю сабе, каб людзі, якія сур’ёзна і з адказнасьцю ставяцца да сваёй працы і такога выкліку, маглі б пасьпець якасна гэта зрабіць.

Ну і на падвядзеньне вынікаў журы, якое застаецца ананімным, нам не вядомым, таксама адпушчана менш за тыдзень. Гэта настолькі каньюнктурна, што робіцца зразумелым: або тут разьлік на тое, што ніхто не падасьць, бо не пасьпее і ня справіцца, або ў іх ужо ёсьць напагатове нейкая вэрсія дзяжурнага помніка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео