BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За пятлю на помніку гарадавому ўзбуджаная крымінальная справа супраць Вячаслава Касінерава

29.03.2017
За пятлю на помніку гарадавому ўзбуджаная крымінальная справа супраць Вячаслава Касінерава
Фота: "Радыё Свабода"
Адміністрацыйна арыштаванаму экс-фігуранту «справы графіцістаў» Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса – хуліганства.

Справа ўзбуджаная Следчым камітэтам Маскоўскага раёна Мінска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Абраная мера стрымання - узяцце пад варту. Зараз Касінерава этапіравалі у следчы ізалятар №1 на вул. Валадарскага.

Нагадаем, учора Вячаслаў Касінераў павінен быць вызвалены пасля адбыцця 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 17 лютага.

Супрацоўнікі міліцыі сцвярджалі што Касінераў з анархістамі з групы «Чорная ружа» 12 сакавіка правёў дзёрзкую акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа». Каля цэнтральнага будынку Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніку паліцэйскаму гарадавому, які нядаўна там узвялі.

Раней паведамлялася, што Касінерава папярэджвалі аб тым, што супраць яго можа быць узбуджаная крымінальная справа.

У выпадку асуджэння Касінераву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео