BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

27-ы затрыманы ў справе «Белага легіёну» — гісторык Аляксандар Зімніцкі

29.03.2017
27-ы затрыманы ў справе «Белага легіёну» — гісторык Аляксандар Зімніцкі
У аўторак 28 сакавіка КДБ затрымаў яшчэ аднаго меркаванага фігуранта справы «Белага легіёну» — 25-гадовага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага музею Аляксандра Зімніцкага.

Ён стаў 27-м затрыманым у сьпісе затрыманых у гэтай справе, які склалі праваабаронцы і прадстаўнікі грамадзкасьці, паведамляе «Радыё Свабода».

Зоя Зімніцкая, маці Аляксандра Зімніцкага, жыве ў Докшыцкім раёне, у вёсцы Глінная. Яна ўжо пэнсіянэрка, раней працавала выхавальніцай у дзіцячым садку. Зоя Вікенцьеўна плача, калі распавядае пра арышт сына.

«У пятніцу ён прыехаў сюды дадому, а ў панядзелак выправіўся ў Менск, на працу. А тады пазваніў, што яго выклікае ў аўторак раніцай на гутарку сьледчы. Казаў, што ў яго быў ператрус, што забралі той пнэўматычны пісталет, які ў яго быў даўно. Ён зь дзяцінства захапляўся гісторыяй, кнігамі, усё вучыўся на гісторыка, цяпер у музэі працуе. Як пазваніў, дык паехаў да сьледчага. А ўжо ўвечары патэлефанаваў сьледчы і сказаў, што Алесь затрыманы, пакуль на 3 дні. Больш нічога ня ведаю. І за што яго? Казаў, што нічога дрэннага людзям ня робіць, толькі добраму вучылі. Што цяпер будзе?» — расказала Зоя Зімніцкая.

Да сёньня было вядома, што абвінавачаньне затрыманым фігурантам справы «Белага легіёну» не былі выстаўленыя. Напярэдадні кіраўнік упраўленьня інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю КДБ Дзьмітры Пабяржын казаў, што 29 сакавіка можа зьявіцца інфармацыя пра выстаўленьне абвінавачаньня фігурантам справы. «Ёсьць вызначаны законам час, да 31 сакавіка, мяркую, будзе інфармацыя», — казаў учора Дзьмітры Пабяржын.

Паводле старшыні рады «Бацькаўшчыны» Ніны Шыдлоўскай, на 29 сакавіка ў КДБ для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях выкліканыя адвакаты шэрагу затрыманых.

«Спадзяюся, хлопцаў пачнуць вызваляць, спадзяюся — усіх», — сказала Ніна Шыдлоўская.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео