BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў спіс творчых саюзаў Мінкульта

28.03.2017
Саюз беларускіх пісьменнікаў уключаны ў спіс творчых саюзаў Мінкульта
budzma.by
Мінкульт прызнаў Саюз беларускіх пісьменнікаў творчым саюзам. 25 сакавіка на Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь была апублікавана адпаведная пастанова міністэрства.

"Нарэшце мы дабіліся таго, каб нас прызналі творчым саюзам, - каментуе навіну старшыня Саюза Барыс Пятровіч. - Але з іншага боку ў спісе няма ні ПЭН-цэнтра, ні БАЖа. Мне падаецца, што ім таксама трэба працягваць сваё змаганне. Я спадзяюся, што Дэкрэт № 3 усё ж будзе адменены, хаця гэта не галоўнае. Мы ўсё ж дабіваліся перш за ўсё, каб нас прызналі творчым саюзам. Мы жывем сёння ў такой дзяржаве, што зробіш!"

У абноўлены спіс Мінкульта апроч Саюза беларускіх пісьменнікаў патрапілі таксама Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі літаратурны саюз "Полоцкая ветвь", "Беларуская гільдыя майстроў і рамеснікаў", а таксама скарэктаваная назва беларускага аб'яднання фатографаў.

Пра тое, што Саюз беларускіх пісьменнікаў Мінкульт не палічыў творчым саюзам, стала вядома 20 лютага. Навіна выклікала шырокі рэзананс. Арганізацыя адразу накіравала ліст у міністэрства з патрабаваннем патлумачыць рашэнне і ўключыць яе ў пералік. Неўзабаве намесніца міністра Ірына Дрыга пазваніла Барысу Пятровічу і папрасіла даслаць ёй дадатковыя звесткі пра дзейнасць саюза, паведамляе "Еўрарадыё".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео