BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У збітай на Дзень Волі актрысы Свабоднага тэатра, меркавана, пералом косткі чэрапа

27.03.2017
У збітай на Дзень Волі актрысы Свабоднага тэатра, меркавана, пералом косткі чэрапа
Актрыса Свабоднага тэатра Яна Русакевіч знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі.

Падчас акцыі дзяўчына атрымала дубінкай па галаве. "Я спазнілася на акцыю і прыехала не туды, дзе дамаўляліся з сябрамі. Пакуль чакала, здымала ўсё на тэлефон. Пасля з двух бакоў падбеглі амапаўцы, якія пачалі хапаць людзей. Мяне схапілі і пацягнулі ў аўтазак, — распавяла актрыса. - Я ім сказала, што я не хачу, каб яны мяне цягнулі і працягвала здымаць на відэа. Пасля я нават не зразумела, што мяне ўдарылі. Далей памятаю, што падышлі сябры і журналісты тэлеканала "Дождь". Яны паднялі мяне, я іх абняла і пайшлі ў бок філармоніі. Калі мы дайшлі, мне патэлефанавалі сябры і паведамілі, што некаторых з іх ужо забралі. Я адправілася ў галерэю "Ў", дзе мяне чакалі знаёмыя".

У галерэі дзяўчыне стала блага і яна адправілася на таксі дадому. Па дарозе Яну званітавала і яна згубіла прытомнасць. Разбудзіў дзяўчыну кіроўца па прыездзе дамоў. Дома Яне стала горш і яна выклікала хуткую дапамогу. Дзяўчыну шпіталізавалі і пасля тамаграфіі здымак паказаў магчымую расколіну косткі чэрапа. Дактары вырашылі зрабіць паўторны здымак для пацверджання дыягназу.

"Спачатку яны хацелі адразу везці мяне на аперацыю. На тамаграфіі ёсць нейкая паласа, але магчыма гэта нейкі шум. Сёння доктар прыйшоў да мяне і сказаў, каб я адпачывала, а мне будуць калоць лекі", — сказала Русакевіч.

У бальніцу хуткай дапамогі прыехала міліцыя, якія пачалі фіксаваць пабоі. Са словаў Русакевіч, па факце збіцця была заведзена крымінальная справа. 

На дадзены момант у дзяўчыны страсенне галаўнога мозгу, праводзіцца лячэнне. Яна будзе знаходзіцца ў бальніцы да высвятлення канчатковага дыягназу і далейшага лячэння, паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео