BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

КДБ не ведае, дзе знаходзіцца Статкевіч

26.03.2017
КДБ не ведае, дзе знаходзіцца Статкевіч
Трэці дзень сваякі і паплечнікі Міколы Статкевіча нічога не ведаюць пра месца ягонага знаходжання.

Марына Адамовіч, жонка палітыка, спрабавала высветліць гэта ў міліцыі і КДБ, але марна. 27 сакавіка яна збіраецца падаваць заяву аб знікненні чалавека.

Сёння прадстаўнік Камітэту дзяржаўнай бяспекі Дзмітры Пабяржын сказаў, што ведамства не мае ніякіх звестак пра тое, дзе цяпер можа быць Статкевіч.

Напярэдадні тэлеканал СТБ паказаў сюжэт, у якім супрацоўнікі КДБ атрымалі аператыўную інфармацыю аб правакацыі, якая нібыта рыхтавалася ў Мінску падчас акцыі на Дзень Волі.

"Пад аператыўнае назіранне трапіў прыпаркаваны 23 сакавіка на стаянцы ў раёне Акадэміі навук легкавы аўтамабіль. Ужо ўстаноўлены чалавек, які прыгнаў машыну на гэтае месца. Гэта 32-гадовы жыхар Мінску Сяргей Кунцэвіч, — перадае СТБ. - У аўтамабілі як быццам знойдзеныя гукаўзмацняльная апаратура, правады, мікрафон і кардонныя каробкі з дзясяткамі бутэлек, напоўненых вадкасцю з пахам гаручай сумесі і з кнотам з анучаў. Як высветлена, Кунцэвіч — прыхільнік Беларускага нацыянальнага кангрэсу, ініцыятарам якога ёсць Статкевіч".

Адамовіч удакладніла, што Сяргей Кунцэвіч — сябра аргкамітэту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", але ніколі не быў кіроўцам Статкевіча, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео