BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзень волі: пад тысячу затрыманых, Мінск у паўваенным становішчы (фота, відэа)

26.03.2017
Дзень волі: пад тысячу затрыманых, Мінск у паўваенным становішчы (фота, відэа)
Фота: "Радыё Свабода"
Нягледзячы на беспрэцэдэнтную колькасць спецыяльнай тэхнікі, у тым ліку ваеннай, амапаўцаў, салдат унутраных войскаў, затрыманні і суды напярэдадні 25 сакавіка, людзі не збаяліся выйсці на пратэст.

Улада паказала сваю тэхнічную моц і маральную слабасць. Усё было зроблена пісьменна: ператрус і затрыманні на «Вясне», ачапленне праспекта Незалежнасці блізу Акадэміі навук, а потым, лічы і ўсяго, раздрабненне амапаўцамі людзей на групы – дзеля больш зручнай і «прадуктыўнай» зачысткі – а людзі ішлі.

Улада напалоханая, гэта зразумела па істэрычнасці апошніх дзён, па дзеяннях напярэдадні і на сам Дзень волі, страх перад пратэстамі аказаўся большы, чым жаданне атрымаць заходнія крэдыты і рознага кшталту прэферэнцыі.

Грамадства ж прадэманстравала, што здольнае самарганізоўвацца і без палітычных лідэраў, што можа трымаць удар. Так, затрыманні былі жорсткімі і шматлікімі, але той разгубленасці, адчаю, безвыходнасці, якую мы памятаем падчас снежня 2010 года, зараз не было. Людзі трымаліся годна – і пасля хвалі затрыманняў праз нейкі прамежак часу падымалася новая хваля ў накірунку цэнтра сталіцы. Не дайшлі, зразумела, вельмі ж трывалыя перашкоды былі на шляху, але свята адзначылі з максімальна магчымай у такіх варунках годнасцю. І па настроі беларусаў, што былі на вуліцах Мінска 25 сакавіка, ясна, што гэта не апошні пратэст сёлетняй вясной.

На разгон акцыі пратэсту Захад пакуль адазваўся заявамі з асуджэннем дзеянняў беларускай улады. Кіраўнік Езрапейскай народнай партыі Жозэф Доль прыгразіў афіцыйнаму Мінску вяртаннем санкцый.

Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца палітык Мікола Статкевіч, які збіраўся часткова ўзначаліць пратэст. Афіцыйныя СМІ пішуць пра правал беларускага Майдана, але без асаблівых абраз у адрас пратэстоўцаў – стараюцца як мага менш узгадваць пра затрыманні, даючы карцінку пустых прыступак Акадэміі навук.

Пад ноч з 25-га на 26 сакавіка з пастарункаў пачалі адпускаць людзей, часцей за ўсё – без складання пратаколаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео