BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзясяткі журналістаў затрыманы па ўсёй Беларусі 25 сакавіка

25.03.2017
Дзясяткі журналістаў затрыманы па ўсёй Беларусі 25 сакавіка
TUT.BY
Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала факты затрыманняў і пераследу журналістаў.

У гэтым матэрыяле будуць сабраныя ўсе выпадкі затрыманняў і перашкодаў ў працы журналістаў 25 сакавіка. У Беларусі 25 сакавіка адзначаецца недзяржаўнае свята Дзень волі — угодкі заснавання БНР. Па ўсёй краіне запланаваныя вулічныя акцыі.

Мінск. Затрыманыя журналісты Любоў Лунёва, Захар Шчарбакоў, Зміцер Карэнка, Ірына Козлік.

Гомель. Затрыманыя два журналісты TUT.BY Алена Бычкова, Іван Ярывановіч і журналістка БелаПАН Алена Германовіч.

Мінск. Затрыманы журналісты Генадзь Барбарыч ("Радыё Рацыя") і Генадзь Шарыпкін (radio france internationale, акрэдытацыя МЗС). Шарыпкіна вызвалілі пасля праверкі дакументаў.

Мінск. Затрыманыя журналісты "Нашай Нівы" Ірына Арахоўская і Арцём Гарбацэвіч.

Мінск. Затрымалі журналістку Вольгу Быкоўскую. Быкоўскую вязуць у Першамайскі РАУС Мінска.

Орша: Мусіць выйсці на свабоду пасля арышту Віктар Андрэеў, рэдактар рэгіянальнага сайта orshatut.by. Андрэеў быў затрыманы 12 сакавіка пасля акцыі супраць «дэкрэту пра дармаедаў» у Оршы.

Віцебск. Затрыманыя журналісты "Белсата" Вольга Чайчыц і Андрэй Козел. Вязуць у аддзяленне міліцыі. Затрымалі карэспандэнта "Радыё Рацыя" па Віцебскай вобласці Арцёма Сівенцава.

Мінск. Падчас "хапуна" у офісе закрытага ўладамі ПЦ "Вясна" затрымана журналістка Ганна Бадзяка.

Мінск. 13.25. Журналіст "Новага часу" Уладзіслаў Рубанаў не змог прайсці да Акадэміі навук, дзе, меркавана, мусіць пачацца вулічная акцыя. Ад Парку чалюскінцаў стаяць міліцыянты і правяраюць людзей, якія ідуць у бок Акадэміі навук. У Рубанава папрасілі "акрэдытацыю" — рэдакцыйнае пасведчанне і рэдакцыйнае заданне не задаволілі міліцыянтаў. Яны не дазволілі журналісту прайсці.

Гомель. На 10 гадзін раніцы ў суботу журналістаў Марыю Булавінскую, Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса выклікалі у міліцыю нібыта для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. На дадзены момант тэлефоны журналістаў недасяжныя, паведамляе "Наша Ніва".

Таксама знікла сувязь з кіраўніком гомельскай філіі ГА "БАЖ", журналістам Анатолем Гатоўчыцам. Ягоная жонка Марыя Шыманоўская распавяла Свабодзе: «Анатоль выйшаў з кватэры, каб ісці ў горад. Я прасачыла з балкона, ці ён выйшаў, але ён з пад’езду не выходзіў. Ужо паўгадзіны ягоны тэлефон адключаны».

А 12.30 жонка Анатоля Гатоўчыца паведаміла, што муж пазваніў ёй з чужога тэлефона і сказаў, што зараз на ён волі, і ўсе падрабязнсці раскажа пасля.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео