BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі

23.03.2017
48 праваабарончых арганізацый звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Праваабаронцы свету заклікаюць беларускага кіраўніка спыніць рэпрэсіі.

48 праваабарончых арганізацый  з 24 краін свету заклікаюць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць усіх затрыманых.

Паводле паведамленняў беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, па стане на 22 сакавіка 2017 года былі затрыманыя больш за 250 чалавек пачынаючы з 3 сакавіка 2017 года, у тым ліку, прынамсі 31 журналіст. Па меншай меры 110 чалавек былі прысуджаныя да 3-15 сутак адміністрацыйнага арышту. Многія з іх застаюцца ў зняволенні, у той час як іншыя падвяргаюцца розным формам пераследу.

“Мы рашуча асуджаем той факт, што некалькі затрыманняў мірных дэманстрантаў у розных частках Беларусі былі праведзеныя з празмерным ужываннем сілы з боку супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў”, - гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай ПЦ “Вясна”.

Праваабаронцы затурбаваныя таксама “фізічнай і псіхалагічнай бяспекай удзельнікаў гэтых маршаў пратэсту”.

Праваабаронцы патрабуюць “гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць усіх мірных дэманстрантаў на акцыі 25 сакавіка 2017 у Мінску, а таксама на ўсіх іншых мірных дэманстрацыях па ўсёй Беларусі;  устрымлівацца ад празмернага прымянення сілы з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў 25 сакавіка 2017 у Мінску, а таксама на ўсіх іншых мірных дэманстрацыях па ўсёй Беларусі;  забяспечыць права журналістаў у поўнай меры выконваць свае прафесійныя абавязкі, у тым ліку падчас мірных дэманстрацый;  неадкладна і безумоўна вызваліць усіх дэманстрантаў, журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў апазіцыі, якія былі затрыманыя ў сувязі з бягучай хваляй дэманстрацый выключна за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду сходаў і выказвання меркаванняў; адмяніць Дэкрэт Прэзідэнта № 3, паколькі ён парушае нормы міжнароднага права ў галіне правоў чалавека”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео