BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Колас: Хочацца проста годна адзначыць Дзень волі

21.03.2017
Уладзімір Колас: Хочацца проста годна адзначыць Дзень волі
Старшыня Рады беларускай інтылігенцыі Уладзімір Колас выказаў сваё меркаванне пра тое, як арганізатары Дня волі рыхтуюцца да правядзення мерапрыемства.

Як нагадвае «Радыё Рацыя», у плане падрыхтоўкі да Дня волі апазіцыя ў чарговы раз вырашыла ісці рознымі калонамі. Заяўнікі акцыі прапанавалі ў Менгарвыканкам адзін сцэнар, палітык Мікалай Статкевіч агучыў свой план правядзення мерапрыемства.

Уладзімір Колас: - Раз’яднанасць ужо даўно шкодзіць агульнай справе, і менавіта гэтая якасць некаторых нашых лідараў прывяла нас у такі стан. Вельмі сумна гэта канстатаваць, але ізноў усё адбываецца па сцэнару, які пішуць іншыя – тыя, хто знаходзіцца па іншы бок барыкад. Працягваецца працэс раз’яднання апазіцыі і яе самадыскрэдытацыі. Як ні горка, але ў чарговы раз гэта даводзіцца канстатаваць. І гэта ўсё заканамерна. Калі не робяцца высновы з памылак і няма самакрытыкі, то цяжка спадзявацца на нейкія станоўчыя вынікі, нейкія перамены да лепшага. Усё наадварот ідзе ўніз.

РР: - Зянон Пазьняк назваў план Статкевіча на Дзень волі “правакацыйным”, але шмат і супрацьлеглых меркаванняў. Як вы ставіцеся да гэтага?

- Пазьняк не толькі пра Статкевіча такое кажа, але, на мой погляд, каб рабіць такія абвінавачванні, трэба мець пэўныя факты. У мяне такіх фактаў пакуль няма. Але з іншага боку трэба насамрэч думаць, каму сёння выгодна раз’ядноўваць дэмакратычныя сілы, калі прымаецца нейкае агульнае рашэнне, бурыць гэтае рашэнне, ісці насуперак. Але так паступае не толькі Мікола Статкевіч, але і многія іншыя лідары апазіцыі. Тая ж КХП-БНФ ладзіць 25 сакавіка сваю акцыю – у Кіеўскім скверы, заклікае людзей туды прыйсці, а не да Акадэміі навук.

- Якія вашы прагнозы наконт правядзення Дня волі, бо сёння шмат розных сцэнароў развіцця падзей?

- Асабіста я ў гэты дзень выйду туды, дзе ёсць мае аднадумцы, каб разам адсвяткаваць Дзень волі. Мяркую, шмат людзей з тых, хто стаіць на такіх жа пазіцыях, зробяць тое самае. Няма ніякага жадання рабіць нейкія правакацыі, і іх трэба асцерагацца. Хочацца проста годна адзначыць свята.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео