BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Наша Ніва" атрымала папярэджанне ад Мінінфармацыі

21.03.2017
"Наша Ніва" атрымала папярэджанне ад Мінінфармацыі
Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту "Нашай Нівы". Ліст за подпісам міністра Ліліі Ананіч датаваны 14 сакавіка, паведамляецца на сайце выдання.

Папярэджанне вынесенае за распаўсюд інфармацыі, "здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі". Дарэчы, з такой жа фармулёўкай было вынесенае на мінулым тыдні папярэджанне парталу tut.by.

У каментары Еўрарадыё шэф-рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько распавёў, што стала нагодай папярэджання: "Нам паведамілі пра канкрэтныя каменты на сайце, за якія было вынесена папярэджанне".

У выданні кажуць, што нагодай сталі восем каментароў. Іх ужо выдалілі з сайта, у адпаведнасці з патрабаваннямі закона. Па словах супрацоўнікаў nn.by, у гэтых каментарах былі: рэзкія выказванні на адрас уладаў; расклад меркаваных несанкцыянаваных акцый недармаедаў у рэгіёнах; рэзкія выказванні на адрас выканаўцаў затрыманняў, у прыватнасці, затрымання Змітра Дашкевіча; рэзкая крытыка помніка гарадавому ў цэнтры Мінска і падтрымка перформансу левых актывістаў супраць гэтага помніка.

Дарэчы, на nn.by дзейнічае прэмадэрацыя каментароў: перад выстаўленнем усе іх чытае вэб-рэдактар.

Нагадаем, што атрыманне двух і болей папярэджанняў на працягу года пагражае закрыццём выдання.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео