BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аргкамітэт святкавання Дня Волі зацвердзіў маршрут шэсця

21.03.2017
Аргкамітэт святкавання Дня Волі зацвердзіў маршрут шэсця
Збор удзельнікаў у 14:00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, там жа адбудзецца мітынг.

«Улічваючы парушэнне заканадаўства з боку ўладаў, якія ў вызначаны законам тэрмін не далі адказу на заяўку, аргкамітэт святкавання Дня Волі зацвердзіў маршрут правядзення да атрымання дазволу на акцыю», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Руху «За Свабоду».

Аргкамітэт зацвердзіў наступны сцэнарый: збор удзельнікаў у 14-00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук, там жа адбудзецца мітынг. Далей шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, там будзе праведзены мітынг і акцыя завершыцца.

«Улічваючы негатыўны досвед падзеяў 2010 году, любыя адхіленні ад гэтага сцэнару, у тым ліку працяг руху і выхад на плошчу Незалежнасці, з’яўляюцца небяспечнымі і безадказнымі», - заявілі аўтары заявы.

Аргкам заклікаў праваахоўныя органы «выканаць свой асноўны абавязак - забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзянаў на правядзенне мірнай акцыі і не перашкаджаць правядзенню мірнага мерапрыемства». Таксама палітыкі звярнуліся да ўдзельнікаў акцыі, якіх папрасілі у выпадку перакрыцця руху не набліжацца да супрацоўнікаў міліцыі і не ўступаць з імі у сутыкненні.

У аргкамітэт уваходзяць Партыя БХД, АГП, БНФ, Рух «За свабоду», Рух салідарнасці «Разам». Заява была падпісаная ўсімі суб'ектамі камітэту. Прадстаўнік Руху салідарнасці «Разам» падпісаў заяву з асабістым меркаваннем.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео