BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Вясна”: Улады хочуць мінімізаваць акцыі 25-26 сакавіка

17.03.2017
“Вясна”: Улады хочуць мінімізаваць акцыі 25-26 сакавіка
За ўдзел у “Маршы недармаедаў” асуджаныя 52 асобы. Амаль усе – на 12 – 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Удзельнікаў акцыі абвінавачвалі ў парушэнні правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Гэта беспрэцэдэнтны ціск з боку ўладаў за апошнія гады ўмоўнай адлігі, калі ўдзельнікам пратэстаў давалі толькі штрафы, зазначыла ў каментары «Радыё Рацыя» прадстаўніца праваабарончага цэнтру “Вясна” Наста Лойка.

– Безумоўна пачну з таго, што мы назіралі гэтую акцыю, яна была мірная, і не было ніякіх падставаў для затрыманняў. Тое, што людзей так брутальна затрымлівалі, збівалі, і тое, што прысудзілі такія вялікія тэрміны, не паведамлялі, дзе людзі знаходзяцца, не давалі дакладных спісаў, паказвае, што гэта палітычная разнарадка. Людзей садзяць выключна з мэтай, каб мінімізаваць пратэсты, асабліва на 25-26 сакавіка.

Паводле звестак праваабаронцаў, пасля “Маршаў недармаедаў” па ўсёй Беларусі было затрымана больш за 50 асоб. Некаторых адпусцілі праз некалькі гадзін, але на большую частку склалі пратаколы правапарушэнняў. Пры затрыманні супрацоўнікі міліцыі без апазнавальных знакаў актыўна ўжывалі грубую фізічную сілу і нават слезацечны газ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео