BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Генадзь Фядыніч: Уладзе сорамна прызнаць сваю памылку

17.03.2017
Генадзь Фядыніч: Уладзе сорамна прызнаць сваю памылку
Старшыня прафсаюза РЭП распавёў, ці “ачалавечаць” дэкрэт аб “дармаедах” змяненні, якія плануюць прыняць. Змяненні ў дэкрэт аб “дармаедах” сфармулююць да 1 красавіка.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прапануюць пашырыць пералік катэгорый тых, каго вызваляць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, нагадвае «Радыё Рацыя». З ліку “дармаедаў” хочуць выключыць прызыўнікоў тэрміновай і альтэрнатыўнай вайсковай службы, жанчын, якія знаходзіліся пад медыцынскім наглядам падчас цяжарнасці і родаў, студэнтаў дзённай формы навучання ў год паступлення і заканчэння навучальнай установы, а таксама грамадзян, якія знаходзіліся на псіханеўралагічным дыспансерным уліку. Ад падатку, як плануецца, таксама вызваляць тых, хто валодае зямельным участкам незалежна ад яго мэтавага прызначэння і месцазнаходжання.

Генадзь Фядыніч: - Гэта дэкрэт наогул не трэба “ачалавечваць”, яго трэба адмяняць. Сёння ўжо дэпутаты “заклапаціліся” пра людзей, пачалі распавядаць, што некаторыя пункты дэкрэта няправільныя. А дзе былі тыя самыя дэпутаты, калі людзі са слязьмі хадзілі па чыноўніках, аплочвалі штрафы? І я скажу, дзе яны былі – сядзелі ціхенька пад венікам і маўчалі, каб не наклікаць бяду на сябе з боку вышэйшай улады. Хто адкажа за тое, што людзей, якія выступілі супраць гэтага ганебнага дэкрэта, пачалі кідаць за краты? Чаму пра гэта не кажуць? І ўвогуле, я не веру, што яны зробяць такія папраўкі ў дакумент, што адразу ж ашчаслівяць народ. Вельмі позна ўсё робіцца, бо гэта трэба было рабіць некалькі месяцаў таму. А зараз у народа ўжо зусім іншыя патрабаванні. Улада сама сфарміравала іх.

РР: - А чаму дэпутаты раптам заспявалі іншыя песні?

- Галоўны начальнік выказаўся, што дэкрэт не дасканалы, і ўсе ў адзін голас падхапілі. Ім жа галоўнае – з хору не выбіцца. Што, нардэпы не маглі самастойна дэкрэт разглядзець? Маглі, але не захацелі. А зараз хочуць захаваць твар, якога ўжо няма. Выдаюць змяненні ў дэкрэт, як нейкае ўласнае дасягненне, сваю ініцыятыву, хаця ўсім вядомы кошт іх ініцыятыўнасці. Гэта ганьба, каб быццам бы народныя абраннікі, так “любілі” свой народ.

- Улада магла б пайсці і на поўную адмену дэкрэта, а не толькі на змены…

- Яна ніколі на гэта не пойдзе, бо ўладзе сорамна прызнаваць свае памылкі. Зрэшты, пра які сорам ідзе размова?.. Яго проста няма.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео