BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аргкамітэт Дня Волі і Статкевіч не дамовіліся наконт фармату акцыі 25 сакавіка

17.03.2017
Аргкамітэт Дня Волі і Статкевіч не дамовіліся наконт фармату акцыі 25 сакавіка
Перамовы паміж аргкамітэтам святкавання 25 сакавіка і лідарам БНК Міколам Статкевічам цягнуліся больш за тры гадзіны.

Як паведаміў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, дамовіцца пра супольны маршрут і фармат правядзення шэсця не ўдалося. «Мы не прыйшлі да агульнай пазіцыі па ўсіх нюансах правядзення акцыі 25 сакавіка. Будзем яшчэ сустракацца і абмяркоўваць», — кажа Янукевіч.

Ён удакладніў, што Партыя БНФ выступае за тое, каб увесь маршрут і сцэнар акцыі быў абвешчаны загадзя. Таму што ў іншым выпадку ўдзельнікам будзе цяжка патлумачыць, што правакацыя, а што — не. У гэты ж час некаторыя іншыя арганізатары, у тым ліку Мікола Статкевіч, настойваюць на тым, каб «вырашыць на месцы, арыентуючыся на колькасць і настрой удзельнікаў».

Як сказаў Янукевіч, асноўныя спрэчкі паміж арганізатарамі вядуцца наконт таго, дзе і як акцыя павінна завяршыцца і ці павінна гэта быць агучана загадзя. Лідар БНФ лічыць, што калі арганізатары не змогуць дамовіцца, то дыскусія будзе вынесеная ў публічную прастору.

Мяркуецца, што аргкамітэт 25 сакавіка будзе яшчэ раз сустракацца з Міколам Статкевічам, але канкрэтная дата пакуль не прызначана.

14 сакавіка Мікола Статкевіч заявіў, што бярэ на сябе адказнасьць за правядзенне акцыі 25 сакавіка.

У аргкамітэт святкавання Дня Волі ўваходзяць рух «За свабоду», аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Абʼяднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ і рух салідарнасці «Разам». Прадстаўнікі гэтых арганізацыяў чакаюць з Менгарвыканкаму адказу на заяўку, у якой яны просяць дазволіць 25 сакавіка шэсце ад Акадэміі навук да скверу Янкі Купалы. Мікола Статкевіч пагадзіўся з месцам збору, але кажа, што месца і фармат завяршэння акцыі трэба вызначаць падчас яе правядзення. Тым часам спартова-патрыятычны клуб “Ваяр” запрашае ахвочых далучацца да дружыны аховы святочнага шэсця 25 сакавіка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео