BE RU EN
rss facebook twitter

Суд апраўдаў журналістку сайта EuroBelarus.info Дзіяну Серадзюк

16.03.2017
Суд апраўдаў журналістку сайта EuroBelarus.info Дзіяну Серадзюк
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Суд Першамайскага раёна Мінска 16 сакавiка разглядзеў справу журналісткі Дзіяны Серадзюк.

Суд Першамайскага раёна Мінска разглядаў справу журналісткі Службы інфармацыі "ЕўраБеларусіДзіяны Серадзюк. Яе вінавацілі ў парушэнні арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Сведкі падчас суда заявілі пра фальсіфікацыі пратаколаў.

Рабочыя ААТ “Белрэканструкцыя”, якія выступалі з боку абвінавачвання, заявілі падчас працэсу, што ім прыносілі на подпіс гатовыя пратаколы. Да тагож яны не знаёміліся з дакументамі цалкамі, а толькі слухалі вытрымкі, якія зачытвалі міліцыянты.

Ніякіх фотаздымкаў Дзіяны Серадзюк для апазнання ім раней не паказвалі, а ў пратаколах пра гэта сцвярджалася.

Такім чынам суд прызнаў адсутнасць віны ў парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў журналісткі Серадзюк.

Журналістка апраўданая, справа закрытая.

Адзначым, журналістам цягам апошніх дзён прад’яўляюць абвінавачванні ў парушэнні артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Адпаведныя пратаколы, да прыкладу, былі складзеныя на журналістку-фрылансерку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Таксама позву ў Цэнтральны РАУС Гомеля на 15 сакавіка атрымаў старшыня Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц, які быў у Рагачове ад інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Яго выклікаюць у сувязі з адміністрацыйным парушэннем паводле артыкула 23.34 КаАП.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео