BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзіяну Серадзюк судзяць за Курапаты паводле сведчанняў рабочых “Белрэканструкцыі”

16.03.2017
Дзіяну Серадзюк судзяць за Курапаты паводле сведчанняў рабочых “Белрэканструкцыі”
Фота Яўгена Батуры
Суд Першамайскага раёна Мінска слухае адміністрацыйную справу супраць журналісткі сайта Eurobelarus.info Дзіяны Серадзюк.

Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Курапатах 21 лютага (арт. 23.34 КаАП).

Нягледзячы на тое, што суд быў прызначаны на 9.30 раніцы, запускаць людзей у будынак суда пачалі за лічаныя хвіліны да працэсу, пасля чаго яшчэ некалькі разоў прасілі людзей выйсці і ўвайсці зноў. У сувязі з гэтым не ўсе ахвочыя здолелі патрапіць на працэс, паведамляе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

У першай палове дня ў якасці сведкі ў судзе выступіў зваршчык ААТ “Белрэканструкцыя” Уладзімір Карышын. Ён заявіў, што бачыў журналістку на акцыі ў Курапатах.

— Твар Серадзюк мне знаёмы, яна там прысутнічала, што дакладна рабіла, я ня ведаю. Хадзіла. Ці то сукенцы, ці то ў спадніцы даўгой цёмнага колеру. Пра падзеі 21 лютага мяне апытвалі ў міліцыі 27 чысла. Пратакол апытання прынеслі гатовым, напалову напісаным ад рукі, напалову надрукаваным. Супрацоўнік міліцыі зачытаў пратакол, усё там правільна, я падпісаў, — заявіў суду Уладзімір Карышын.

Пасля гэтага ў судзе абвешчаны перапынак да 14:00.

— Адразу 8 чалавек па адной справе праходзяць, і ва ўсіх абвінавачванні пад капірку: “у складзе групы грамадзян, актыўна пікетавала, замінала будоўлі, выказвала сваё незадавальненне, вешала бчб-сцягі, ламала агароджу і кідалася пад тэхніку, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавала..”, — каментуе справу сама журналістка.

Таксама Дзіяна Серадзюк падкрэсліла, што пратакол ўбачыла толькі ўчора падчас азнаямлення са справай.

А ў пратаколе ўжо было ўказана, што яна адмовілася падпісаць гэты дакумент.

Адзначым, журналістам цягам апошніх дзён прад’яўляюць абвінавачванні ў парушэнні артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Адпаведныя пратаколы, да прыкладу, былі складзеныя на журналістку-фрылансерку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Таксама позву ў Цэнтральны РАУС Гомеля на 15 сакавіка атрымаў старшыня Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц, які быў у Рагачове ад інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Яго выклікаюць у сувязі з адміністрацыйным парушэннем паводле артыкула 23.34 КаАП.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео