BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналістку EuroBelarus.Info будуць судзіць за ўдзел у мітынгу ў Курапатах

15.03.2017
Журналістку EuroBelarus.Info будуць судзіць за ўдзел у мітынгу ў Курапатах
Журналістку сайта EuroBelarus.Info Дзіяну Серадзюк выклікаюць у суд за ўдзел у мітынгу ў Курапатах 21 лютага 2017 года.

Паседжанне суда Першамайскага раёна Мінска адбудзецца 16 сакавіка а 9.30 раніцы, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ).

Дзіяну Серадзюк вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 (1) КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў).

“Адразу 8 чалавек па адной справе праходзяць, і ва ўсіх абвінавачванні пад капірку: “у складзе групы грамадзян, актыўна пікетавала, замінала будоўлі, выказвала сваё незадавальненне, вешала бчб-сцягі, ламала агароджу і кідалася пад тэхніку, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавала..”, — распавядае Дыяна пра адміністрацыйную справу. — Пры тым, што супрацоўнікаў у форме там не было, пратакол ніхто не складаў. Сёння ў судзе, знаёмячыся са справай, убачыла, што я "адмовілася" падпісаць пратакол. Доказамі ў справе з’яўляюцца матэрыялы “Белсата”, “Нашай Нівы”, Tut.by".

“Я знайшла матэрыял Tut.by, які вёў тэкставую і відэатрансляцыю з акцыі, і там выдатна бачна, што я нічога падобнага не рабіла”, — гаворыць журналістка.

Адзначым, журналістам цягам апошніх дзён прад’яўляюць абвінавачванні ў парушэнні артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў). Адпаведныя пратаколы, да прыкладу, былі складзеныя на журналістку-фрылансерку з Гомеля Ларысу Шчыракову. Таксама позву ў Цэнтральны РАУС Гомеля на 15 сакавіка атрымаў старшыня Гомельскай філіі ГА “БАЖ” Анатоль Гатоўчыц, які быў у Рагачове ад інфармацыйнай кампаніі БелаПАН падчас нядзельнай акцыі пратэсту. Яго выклікаюць у сувязі з адміністрацыйным парушэннем паводле артыкула 23.34 КаАП.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео