BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павел Якубовіч выбачыўся перад апазіцыйным актывістам Леанідам Кулаковым

15.03.2017
Павел Якубовіч выбачыўся перад апазіцыйным актывістам Леанідам Кулаковым
фота "Нашай нівы"
Галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта "Советская Белоруссія" Павел Якубовіч запрасіў на сустрэчу таксіста, актывіста нацыянальнага руху Леаніда Кулакова.

Кулакоў не першы месяц спрабуе абскардзіць адміністрацыйнае рашэнне за арышт на 3 сутак у дзень парламенцкіх выбараў 11 верасня 2016 года. Ён быў адным з назіральнікаў ад кампаніі "Права выбару" па 108-ай Каліноўскай выбарчай акрузе.

Пасля закрыцця выбарчага ўчастку Кулакоў сеў на лаву пад’есці, як у хуткім часе да яго падбегла міліцыя, затрымалі, правяралі на ўжыванне алкаголя, але ўсё паказвала па нулях. Тым не менш, гэта не перашкодзіла на сайце ГУУС змясціць матэрыял, што ў крыві Кулакова было 1 праміле алкаголю.

У хуткім часе ў "СБ" выйшла публікацыя "Кепская гісторыя", дзе пераказваецца гісторыя з алкаголем. Судзілі ж Кулакова па артыкуле 23.4 "Супраціў міліцыі", а не за распіццё алкаголя.

"Павел Якубовіч прызнаў, што публікацыя на сайце ГУУС была фальсіфікацыяй. Спачатку яны пісалі пра 1 праміле, потым паправілі на 0,5. Але ж я быў цалкам цвярозы! Згадзіўся, што браць інфармацыю без пераправеркі небяспечна. Была абвешчана вымова журналісту, што пісаў гэтую нататку", — расказаў Кулакоў.

Якубовіч папрасіў прабачэнні за гэтую публікацыю, а таксама паабяцаў змясціць пісьмовае абвяржэнне. "Я папрасіў невялікую матэрыяльную кампенсацыю — падпіску на год на "Народную волю". На што рэдактар прапанаваў мне напісаць ліст у рэдакцыю аб сітуацыі, а на ганарар зрабіць, што захачу", - сказаў Кулакоў.

Агулам сустрэча Кулакова і Якубовіча доўжылася каля 3 гадзін. Шмат размаўлялі пра Курапаты. "Рэдактар "СБ" прызнае, што гэта месца рэпрэсій. І кожны мусіць скінуцца па капейцы на памятны знак у гэтым месцы", — расказаў Кулакоў "Нашай ніве".
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео