BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння ў Бабруйску, Оршы і Рагачове чакаюцца акцыі пратэсту

12.03.2017
Сёння ў Бабруйску, Оршы і Рагачове чакаюцца акцыі пратэсту
belsat.eu
Адразу ў трох гарадах Беларусі плануюцца «маршы недармаедаў». Арганізатара аршанскай акцыі запрасілі ноччу ў міліцыю.


У Бабруйску акцыя пачнецца ў 12:00, у Оршы ў 13:00, а ў Рагачове ў 16:00, паведамляе "Наша Ніва".

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» за дзень да «Марша недармаедаў» у Оршы знаходзіўся ў Мінску. Пасля свайго вяртання, амаль а 22:00 Ігару Грышанаву патэлефанавалі з міліцыі і папрасілі прывезці дакумент, які тычыцца газавага кааператыва. У роднай вёсцы Ігар узначальвае газавы кааператыў, па дзейнасці якога міліцыя цяпер праводзіць праверку па ініцыятыве мясцовых уладаў.

Грышанаў адмовіўся ехаць у міліцыю, падазраючы, што напярэдадні акцыі пратэсту яго могуць затрымаць. Ён спаслаўся на тое, што сёння дзяжурыць да раніцы і пасля таго як актывіст адмовіўся ехаць ноччу ў міліцыю, той запрасіў яго ў РАУС у 7 раніцы.

Апроч таго, у аршанскіх актывстаў зраніцы ідуць ператрусы. 12 сакавіка ў Оршы зранку напярэдадні акцыі адбываецца ператрус у актывіста Канстанціна Анташкевіча і журналіста Радыё Рацыя Арцёма Сізінцава, актывістку Валянціну Ігнаценку заблакавалі дома, а таксама па адрасе, дзе прапісаны рэдактар рэгіянальнага сайта оrsha.eu, Ігар Казмерчак прыйшлі супрацоўнікі міліцыі.

Пра гэта паведаміла праваабаронца Паліна Сцепаненка.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся 17 лютага, калі ў цэнтры Мінска тысячы людзей пратэставалі супраць дэкрэту №3 (які прадугледжваў выплату падатку на дармаедства). Затым акцыі прайшлі ў Гомелі, Брэсце, Віцебску, Бабруйску, Магілёве, Гродне. Апошняя акцыя ў Брэсце 5 сакавіка сабралася пару тысяч чалавек, а пасля яе былі затрыманыя і атрымалі суткі анархісты, што ўзначалілі шэсце.

У чацвер, 9 сакавіка, Лукашэнка прыпыніў на год дзеянне дэкрэта, але папярэдзіў, што арганізатары акцый пратэсту будуць жорстка карацца.

Тым не менш у Маладзечне (10 сакавіка) і Пінску (11 сакавіка) сотні людзей выйшлі на плошчы, але яны ўжо патрабавалі не толькі поўнай адмены дэкрэта, але і пратэставалі супраць пагаршэння эканамічнай сітуацыі, нізкіх заробкаў, адсутнасці працы, павышэння цэнаў, камуналкі, патрабавалі проста годнага жыцця.

Пасля акцыі ў Маладзечне вечарам 10 сакавіка былі жорстка затрыманыя лідары апазіцыі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч, Вольга Кавалькова. Лябедзька, Рымашэўскі і Губарэвіч атрымалі па 15 сутак арышту і выйдуць на волю вечарам 25 сакавіка, па сканчэнні анансаванай акцыі на Дзень Волі.

У сераду, 15 сакавіка, у Мінску плануецца «Марш недармаедаў - 2», галоўным арганізатарам якога і выступаў Лябедзька. Мяркуецца, што ўдзельнікі ў 17:30 збяруцца на Акадэміі навук, а потым вызначаць маршрут акцыі. Мінгарвыканкам даў дазвол на правядзенне, але адправіў звыклым маршрутам на Бангалор. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео