BE RU EN
rss facebook twitter

«Бабры не рабы»: у Бабруйску сабраўся мітынг «недармаедаў»

12.03.2017
«Бабры не рабы»: у Бабруйску сабраўся мітынг «недармаедаў»
svaboda.org
Людзі абураныя тым, што іх прымушаюць плаціць за «дармаедства», у той час як падаткі ўжо ўключаныя ў кошт тавараў і паслуг.

Адна жанчына заявіла, што цяпер жывецца «горш, чым пасля вайны», перадае Радыё Свабода.

Большасьць плакатаў, якія прынеслі людзі на акцыю пратэсту супраць дэкрэту №3 у Бабруйску, тычацца эканамічнага стану: «Праз дэкрэты і налогі хутка ўсе працягнем ногі», «Не дэкрэту №3», «Заплаці падаткі і спі галодным», «Разам – мы сіла», «Дэкрэту – не, рабоце – так».

Людзі расказваюць журналістам пра тое, што іх турбуе: маленькія пенсіі, высокая смяротнасць ад анкалогіі, немагчымасць уладкавацца на працу, платныя медыцынскія паслугі, хлусня ў СМІ. Усе згодныя, што «ўладу трэба мяняць». Перыядычна людзі скандавалі: «Нет декрету №3, Лукашенко, уходи!», «Сыходзь!» і «Свабоду!».

«Людзі, якія не цікавяцца палітыкай, выходзяць на вуліцу ва ўсіх гарадах Беларусі, каб выконваліся нашыя правы. Мы прытрымліваемся Канстытуцыі. Заклікаю скандаваць непалітычны лозунг „Баста!“, — прамаўляў былы палітвязень Яўген Глаголеў-Васьковіч. — Хутка з нас будуць драць за тое, што мы проста ходзім на зямлі Беларусі».

«90 % людзей, незалежна ад таго, працуюць яны ці не, хочуць звяржэння гэтай улады. Мы не апазіцыя, тут няма апазіцыйных лідараў. Мы звычайныя людзі, якія проста змагаюцца за свае правы. Уладам не падабаецца бел-чырвона-белы сцяг, то давайце выходзіць з чырвона-зялёным, каб паказаць, што мы не апазіцыя», — прамаўляе пратэстоўка.

Таксама людзі на акцыі скардзяцца, што на бабруйскім прадпрыемстве «Бабушкіна крынка» сказалі, што будуць звальняць усіх, хто выйдзе на акцыю. Студэнтам пагражаюць адлічэннем.

Над пратэстоўцамі ў Бабруйску лётаў дрон. Глаголеў-Васьковіч лічыць, што ён налеыжыць праваахоўным органам: «Глядзіце, гэта нашыя грошы лётаюць, улады баяцца нас».

Жанчына ў Бабруйску заплакала, яна ня ведае, як жыць далей: «У мяне гістэрыка! Лукашэнка павінен сесці і падумаць, як нам жыць. У 90-я гады было нашмат лепш. Я столькі год жыву ў гэтым горадзе, але так кепска ніколі не было. Я не ведаю, як жыць далей».

Людзі скардзіліся на тое, што «рвуцца сем’і», што вымушаныя працаваць за мяжой:

«Гэтая ўлада павінна мне заплаціць 360 рублёў, бо я не бачыў, як рос мой сын, як старэла мая жонка. Нам па тэлебачанні паказваюць, як дзяржава клапоціцца пра сям’ю, але насамрэч сем’і распадаюцца, бо людзі павінны разлучацца, каб зарабіць на хлеб», — абураўся адзін з пратэстоўцаў.

«Я хачу, каб мой муж жыў са мной. А не ў іншай краіне на заробках. Мне прыслалі «ліст шчасця», таму што я сяджу дома з двума дзецьмі. Мая мама працуе на пенсіі, атрымлівае 200 рублёў. Мы сядзім і чакаем мужчын, гадаем, ці прывязуць грошы», — сказала жанчына з дзіцём.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.