BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чыноўнікі адмовіліся ісці на “Марш недармаедаў”, але шэсце дазволілі

10.03.2017
Чыноўнікі адмовіліся ісці на “Марш недармаедаў”, але шэсце дазволілі
У пятніцу арганізатары сталічнага “Маршу недармаедаў”, які мусіць адбыцца 15 сакавіка, сустрэліся з прадстаўнікамі Мінгарвыканкаму, міліцыі і пракуратуры.

“Яны паведамілі нам, што заяўка на правядзенне шэсця разгледжана і яны дазваляюць нам сабрацца на пляцоўцы каля кінатэатра “Кастрычнік", хоць мы падавалі пляцоўку ля Акадэміі навук, то бок праз аргкамітэт, — распавядае Еўрарадыё арганізатар маршу і ўдзельнік сустрэчы адказны сакратар эта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі. — Ну і, адпаведна, дазволілі шэсце ў бок плошчы Бангалор. Безумоўна, калі мы падавалі заяўку (30 студзеня), яшчэ было магчыма разглядаць такі фармат мерапрыемства. Але цяпер, калі людзі незадаволены, яны жадаюць ісці ў цэнтр горада, каб іх пачулі”.

Арганізатары “Маршу недармаедаў” прапанавалі чыноўнікам перанесці мітынг на Кастрычніцкую плошчу і запрасілі іх выканаць нядаўні загад Аляксандра Лукашэнкі і таксама прыйсці на акцыю, каб адказаць на пытанні незадаволеных грамадзянаў.

“На жаль з іх боку была катэгарычная адмова, — працягвае палітык. —Яны палічылі, што размова ў гэтым накірунку проста немагчымая. Што сведчыць пра тое, што ўлада па-ранейшаму закрываецца ад людзей і не жадае ні чуць, ні размаўляць з імі”.

Збор на пляцоўцы каля кінатэатра “Кастрычнік” запланаваны на 15 сакавіка на 17.30. А вось куды рушыць шэсце і дзе будзе праведзены выніковы мітынг, будзе вырашацца на месцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео