BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апазіцыя вырашыла не адмаўляцца ад "маршаў недармаедаў"

09.03.2017
Апазіцыя вырашыла не адмаўляцца ад "маршаў недармаедаў"
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька лічыць, што варта працягваць выходзіць на вуліцы, каб дамагчыся поўнай адмены дэкрэту № 3.

"Гэта вынік вашай мужнасці і годнасці. Я бы хацеў павіншаваць усіх людзей, якія выходзілі на вуліцы, дэманструючы, упершыню за многія гады, што ў іх ёсць годнасць, самапавага", - ён.

Лябедзька лічыць, што ўлады былі вымушаныя пайсці на такі крок, паколькі сілавым метадам спыніць пратэсты не ўдавалася. "У Берасці двойчы выходзілі па трыста чалавек, а калі пачаліся кропкавыя рэпрэсіі, іх выйшла 1500. Гэта не праходзіць. Цяпер улады спрабуюць вырашыць пытаньне праз пернік", - сказаў ён.

"15 сакавіка вялікі марш "недармаедаў" пройдзе ў Менску. Ён не адмяняецца. Пытанне не вырашана, яно адкладзена ў доўгую скрыню. Я б раіў людзям і далей быць салідарнымі і працягваць маршы "недармаедаў". Нам трэба дабівацца яснага адказу ад уладаў, што дэкрэт №3 будзе скасаваны. Гэта галоўная задача", - лічыць палітык.

Таксама, па думку палітыка, ад абмеркавання дэкрэту №3 варта пераходзіць і да вырашэння іншых эканамічных і палітычных пытанняў. "Не трэба задавальняцца кавалкам, які кінула ўлада. А патрэбна дамагацца, каб мы атрымалі якасна іншую сітуацыю. Не будзе дэкрэту №3, будзе дэкрэт №4, №5, №6. Трэба мяняць шмат якое заканадаўства, ствараць іншыя мажлівасці для людзей, даваць ім права выбару. Гэта самае галоўнае", - заявіў ён  "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео