BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Берасці судзяць прадстаўнікоў анархісцкага руху і затрыманых напярэдадні маршу актывістаў

06.03.2017
У Берасці судзяць прадстаўнікоў анархісцкага руху і затрыманых напярэдадні маршу актывістаў
Суд над анархістамі ў Берасці 6 сакавіка 2017 года.
У судзе Ленінскага раёна Берасця сёння пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 5 сакавіка прадстаўнікоў анархісцкага руху, якія бралі актыўны ўдзел у Маршы недармаедаў.

Учора вечарам у Берасці на кватэрах супрацоўнікі міліцыі затрымалі 5 прадстаўнікоў анархічнага руху. Ноч яны правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа.  Праваабаронцы з Берасця паведамляюць мяркуемыя прозвішчы затрыманых: А. Д., Р.Ч., А.К., П. З. і Д. Л.

Затрыманых даставілі ў суд толькі пасля 13 гадзін. Іх вядуць у невялікую залу.

Па інфармацыі ПЦ “Вясна”, на прадстаўнікоў анархісцкага руху пасля акцыі ўчынілі сапраўднае паляванне па ўсім горадзе.

Анархісты ў колькасці паўтары дзесяткі чалавек, па-сутнасці, былі самымі арганізаванымі на акцыі пратэсту і здолелі павесці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу.

Яшчэ аднаго ўдзельніка “маршу недармаедаў” судзяць у Берасці 6 сакавіка. Суд Ленінскага раёна прызначыў на 12 гадзін разгляд адміністрацыйнай справы Андрэя Шарэнды. Яго затрымалі 3 сакавіка ўвечары і змясцілі да суда ў ІВС.

На суд да Шарэнды прыйшло некалькі дзесяткаў чалавек. Яны не могуць размясціцца ў судовай залі. Суд пачаўся. 

Суддзя  Аляксандр Семянчук паспрабаваў выдаліць з залі жанчыну, якая папрасіла сведак гучней гаварыць. Калі яна, а гэта была жонка Шарэнды, адмовілася – яе паспрабавалі выдаліць  гвалтоўна, з прымяненнем фізічнай сілы. За яе заступіліся іншыя. Хацелі выштурхнуць з суда яшчэ аднаго юнака-абаронцу.  Прысутныя на судзе актыўна прасілі суддзю іх не выдаляць, урэшцэ ён змушаны быў пагадзіцца. Андрэй Шарэнда выказаў суддзі недавер. Шарэнда задаў пытанне сведку – супрацоўніку міліцыі: вы былі пры выкананні, чаму не прадухілілі парушэнне? Суд адхіліў пытанне, паколькі яно, маўляў, не па пратаколе.

Той адхіліў недавер і пастанавіў прызнавь яго вінаватым у парушэнні арт. 23.34 КаАП і  пакараць актывіста штрафам у 25 базавых велічынь за ўдзел у акцыі пратэсту 26 лютага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео