BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чыноўнік-камуніст, які набраў грошай у знаёмых і знік, "знайшоўся" пад следствам

06.03.2017
Чыноўнік-камуніст, які набраў грошай у знаёмых і знік, "знайшоўся" пад следствам
Мікалай Петрамовіч затрыманы і знаходзіцца пад следствам.

Мікалай Петрамовіч працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна, адказваў за ідэалогію. А яшчэ быў дэпутатам Мінгарсавета, прычым не абы-якім — партыйным, ад праўладных камуністаў, нагадвае Наша ніва.

Але ў лістападзе 2016 года Петрамовіч знік адусюль. На сайце адміністрацыі Партызанскага раёна інфармацыю пра яго ўжо прыбралі. Хадзілі чуткі, што чыноўнік-дэпутат набраў грошай і збег з краіны.

У адміністрацыі Партызанскага раёна адказвалі, што з 24 кастрычніка Петрамовіч у іх больш не працуе. Чаму раптам ён пакінуў пасаду, тлумачыць адмаўляліся.

Але сёлета ў пачатку сакавіка стала вядома, што Петрамовіча ўсё ж знайшлі праваахоўнікі.

«Аляксандр Петрамовіч затрыманы Следчым камітэтам, — паведаміў «Нашай Ніве» афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч, — У яго дачыненні праводзяцца следчыя дзеянні».

Падрабязнасці справы следчыя пакуль не агучваюць.

Мікалай Петрамовіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Жыровічах. Вучыўся на следча-экспертным факультэце Акадэміі МУС Беларусі, у Маскоўскім новым юрыдычным інстытуце. Скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання.

Раней Петрамовіч працаваў начальнікам упраўлення кадраў на мінскім «Інтэграле», узначальваў там арганізацыю БРСМ.

Калі балатаваўся ў мясцовыя дэпутаты, указваў у дэкларацыі сярэдні заробак за 2013 год. Як менеджар «Інтэграла» ён атрымліваў штомесяц амаль $1300.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео