BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зварот БНП у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты

27.02.2017 Беларуская нацыянальная платформа ФГС УП
Зварот БНП у сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты
Фота: Крыніца.Info
27 лютага 2017 года Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці выступіў са зваротам што да сітуацыі вакол будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.

Зварот 

Каардынацыйнага камітэта 
Беларускай нацыянальнай платформы 
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства 

"У сувязі з сітуацыяй будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты"

27 лютага 2017 года

З 17 лютага 2017 года ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці "Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты" пачалося будаўніцтва офіснага цэнтра. Будаўнічыя работы выконваюцца генпадрадчыкам ТАА "Белрэканструкцыя" па замове ТАА "КІПрэканструкцыя" і пачаты пры сумніўных, з юрыдычнага пункту гледжання, абставінах выдзялення ўчастка і распрацоўкі праекта, без праходжання праектам грамадскага абмеркавання і без адпаведнага ўзгаднення Міністэрства культуры. Факт будаўніцтва ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты выклікаў рэзка негатыўную рэакцыю як мясцовых жыхароў бліжэйшых дамоў па вул. Мірашнічэнкі, так і шырокай грамадскасці г. Мінска і ў цэлым Рэспублікі Беларусь. Другі тыдзень грамадскія актывісты блакуюць спробы будаўнічых работ і нясуць кругласутачнае дзяжурства ў Курапатах.

Урочышча Курапаты мае вялікае сімвалічнае і гістарычнае значэнне для г. Мінска і ўсёй Беларусі як месца памяці ахвяр масавых палітычны рэпрэсій 1937—1940-х гадоў. Курапаты былі месцам расстрэлаў і пахаванняў дзясяткаў тысяч жыхароў Беларусі, рэпрэсаваных органамі НКУС. Любыя дзеянні, накіраваныя на грэбаванне гістарычнай памяццю і разбурэнне Мемарыяла як ў дадзеным выпадку, так і раней сустракалі рэзкую рэакцыю і супраціў з боку грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, журналісцкай і акадэмічнай супольнасці, актыўных неабыякавых грамадзян нашай краіны.

Відавочна, што працяг будаўніцтва можа справакаваць далейшую эскалацыю канфлікта, рост сацыяльнай напружанасці і процістаянне розных груп насельніцтва. У актуальнай складанай эканамічнай і знешнепалітычнай сітуацыі такія дзеянні вядуць да ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у грамадстве і нясуць істотную пагрозу сацыяльна-палітычнай стабільнасці.

Узнікшы канфлікт сведчыць аб істотных недахопах у дзеючай у г. Мінску сістэме прыняцця рашэнняў па выдзяленні пляцовак пад будаўніцтва, якія прымаюцца без належнай павагі да раней прынятых заканадаўчых норм і дэманструюць фармальны падыход да ўліку інтарэсаў мясцовых жыхароў.

Мы заклікаем да неадкладнага спынення будаўніцтва з мэтай ліквідацыі ўзнікшага супрацьстаяння і пачатку дыялогу аб далейшым лёсе вылучанага ўчастка. Мы таксама лічым, што як для вырашэння актуальнай сітуацыі, так і для таго, каб пазбегнуць паўторнага ўзнікнення падобных канфліктаў у будучыні, неабходны ўсебаковы ўлік інтарэсаў усіх зацікаўленых бакоў, а менавіта:

  • мясцовых жыхароў тэрыторый, якія забудоўваецца альбо рэканструююцца;
  • грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый;
  • экспертаў у галіне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, аховы аб'ектаў прыроды, экспертаў у галіне развіцця гарадскіх тэрыторый, гарадскога транспарту і г.д.;
  • гісторыкаў і даследчыкаў;
  • падрадчыка і заказчыка будаўніцтва;
  • мясцовых і нацыянальных органаў тэрытарыяльнай улады і прадстаўнікоў профільных міністэрстваў.

Мы перакананыя, што працоўныя механізмы ўзгаднення інтарэсаў і прыняцця рашэнняў у галіне развіцця гарадоў магчымыя і неабходныя. Толькі яны дазволяць знізіць нарастаючы за апошні час узровень канфліктнасці ў пытаннях гарадскога развіцця.

Са свайго боку мы гатовыя садзейнічаць выпрацоўцы і рэалізацыі падобных узгадняючых механізмаў.

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы ФГС УП

Спампаваць дакумент

Скачать документ

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео