BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сёння адразу ў некалькіх гарадах пройдуць акцыі абураных беларусаў

26.02.2017
Сёння адразу ў некалькіх гарадах пройдуць акцыі абураных беларусаў
Радыё Свабода
Сустрэчы тых, каго закрануў «дармаедскі дэкрэт», а таксама неабыякавых грамадзянаў пройдуць 26 лютага, у нядзелю, у Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску. Пачатак усіх акцыяў а 12:00.

Пра гэта паведамляе Белсат.

Бабруйск, плошча Леніна

Арганізатары паведамляюць, што акцыя будзе несці выключна мірны характар:

«Мы далучаемся да агульнанацыянальнай кампаніі супраць неканстытуцыйнага дэкрэту № 3. Збіраемся […], каб аб’яднацца і мірна выказаць уладам свой пратэст».

Баранавічы, плошча Леніна

Акцыя «Мы не дармаеды» адбудзецца на плошчы Леніна апоўдні.

Каментуе будучую акцыю старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён кажа, што яго зусім не здзіўляе, што сілавікоў найперш нацкавалі на дэманстрантаў у Гомлі:

"Гэта рэакцыя на распачатую ў межах кампаніі «Мы не дармаеды» эстафету Маршаў не дармаедаў у рэгіёнах. Такім чынам улада хоча лакалізаваць пратэст на кухні і не дапусціць, каб ён распаўсюдзіўся па вуліцах і плошчах краіны".

Паводле спадара Лябедзькі, «калі  ў нядзелю сотні людзей выйдуць на вуліцу ў Баранавічах, значыць, улада можа выкінуць складзеныя раней адміністрацыйныя пратаколы ў сметніцу».

Берасце, плошча Леніна

Акцыя супраць дэкрэту № 3 распачнецца на плошчы Леніна. Людзі самаарганізавана, праз сацыяльныя сеткі, збіраюцца а 12 гадзіне каля Берасцейскага аблвыканкаму.

Віцебск, плошча Перамогі

Акцыя ў Віцебску пачнецца апоўдні на плошчы Перамогі. Як паведаміла Свабодзе віцебская актывістка БХД Таццяна Севярынец, у гэты ж час на плошчы будзе адбывацца афіцыйнае мерапрыемства – Масленіца.

«Людзі могуць жыць без паліклінікаў ды школаў, але калі ўлада нахабна лезе ў іхныя кішэні і прыніжаюць іхную годнасць… Тут ужо людзі пачынаюць прачынацца», – кажа актывістка.

На мінулых выходных пратэсты супраць падатку «на дармаедства» прайшлі ў Мінску, Гомлі, Берасці, Віцебску, Горадні без папярэдняга ўзгаднення з уладамі і амаль і без інцыдэнтаў.

17 лютага ў Мінску адбыўся найбуйнейшае з часоў Плошчы-2010 шэсце. Удзел у ёй узялі, па інфармацыі з розных крыніцаў, каля трох тысяч чалавек. Зладзілі акцыю Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец і лідары анархічнага руху Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео