BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадзянская супольнасць Беларусі падтрымала хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну высылкі Танкачовай

24.02.2017
Грамадзянская супольнасць Беларусі падтрымала хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну высылкі Танкачовай
lawtrend.org
21 лютага 2017 г. Алена Танкачова, старшыня Праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі падала хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну забароны яе ўезду ў Рэспубліку Беларусь.

Гэта трэцяя спроба праваабаронцы дамагчыся скарачэння тэрміну яе высылкі, паведамляе lawtrend.org.

6 студзеня 2016 г. і 5 кастрычніка 2016 г. яна ўжо звярталася з падобнымі хадайніцтвамі і атрымала адмову. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь, сярод якіх Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, Праваабарончы цэнтр "Вясна", Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", Таварыства "Зялёная сетка", Беларуская Моладзевая Нацыянальная "РАДА", Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і інш., ініцыявалі шэраг дзеянняў у падтрымку Алены Танкачовай.

Падрыхтаваны і распаўсюджаны зварот у міжнародныя структуры, у тым ліку ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, ў Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь, да спецдакладчыкаў ААН і інш. з просьбай прадэманстраваць прынцыповасць і настойлівасць у дачыненні да дэмакратычных каштоўнасцяў, правоў і свабод, выказаць сваё стаўленне з нагоды высылкі з краіны праваабаронцы Алены Танкачовай і забароны на яе ўезд у краіну, а таксама аказаць любое магчымае садзейнічанне задавальненню хадайніцтва Алены Танкачовай. Арганізацыі грамадзянскай супольнасці звярнуліся таксама ў Міністэрства замежных спраў і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб падтрымцы хадайніцтва Алены Танкачовай аб скарачэнні тэрміну яе высылкі. У цяперашні час мы чакаем адказы ад усіх структур аб прынятых дзеяннях і іх выніках.

Нагадаем, 5 лістапада 2014 года Першамайскае РУУС Мінска прадпісала Танкачовай на працягу месяца пакінуць Беларусь, забараніўшы ёй наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады.

Алена Танкачова з'яўляецца грамадзянскай Расіі, але пражывае ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут нерухомасць і да высылкі - пастаянную працу. На працягу 20 гадоў яна і узначальваемы ёй Цэнтр прававой трансфармацыі аказваюць прафесійную юрыдычную і экспертную падтрымку некамерцыйным арганізацыям Беларусі, а таксама ў сітуацыях з парушэннямі правоў чалавека. Падставай для рашэння ўладаў сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео