BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Літоўскі студэнт запусціў квадракоптар у памежнай зоне Беларусі, яму пагражае штраф

22.02.2017
Літоўскі студэнт запусціў квадракоптар у памежнай зоне Беларусі, яму пагражае штраф
У беларускай паветранай прасторы ў 3 км ад дзяржаўнай мяжы з Літвой смаргонскія памежнікі заўважылі лятальны апарат тыпу квадракоптар, які запускаўся без адпаведнага дазволу.

У раёне населенага пункта Жарнэлі быў затрыманы 22-гадовы грамадзянін Літвы з пультам кіравання ад лятальнага апарата. Малады чалавек — студэнт адной са сталічных ВНУ Беларусі, прыехаў да сваякоў, а заадно вырашыў выпрабаваць новенькую авіямадэль.

Аб увозе лятальнага апарата ў памежную зону і сваіх планах заваяваць паветраную прастору малады чалавек нікога не праінфармаваў. А згодна з заканадаўствам аб пачатку і заканчэнні выкарыстання (ўтрымання) у памежнай зоне лятальных апаратаў масай больш за 1 кг павінны быць апавешчаныя супрацоўнікі памежнай службы.

Дзеянні замежніка кваліфікаваныя па арт. 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму) КоАП Беларусі. Маладому чалавеку пагражае накладанне штрафу ў памеры да 20 БВ (базавая велічыня цяпер складае 23 рублі) з дэпартацыяй або без яе. Лятальны апарат канфіскаваны для правядзення адпаведных экспертыз.

У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што ў памежнай паласе палёты авіямадэляў і забароненыя. Што тычыцца памежнай зоны, тут эксплуатацыя і прымяненне лятальных апаратаў магчымая, але толькі пасля паведамлення службовым асобам, паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео