BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусы змогуць ездзіць без візы ў Аргентыну

21.02.2017
Беларусы змогуць ездзіць без візы ў Аргентыну
На чарзе яшчэ шэраг краінаў — ад Аману да Філіпінаў.

У Палату прадстаўнікоў з Саўміну паступіла пагадненне паміж урадамі Беларусі і Аргентыны аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў парламенцкай камісіі міжнародных спраў.

Дакумент прадугледжвае, што ўладальнікі ўсіх тыпаў беларускіх пашпартоў цягам каляндарнага года могуць знаходзіцца ў Аргентыне 90 дзён без візы. Каб пагадненне пачало дзейнічаць, яго патрэбна ратыфікаваць (а гэта робіцца ў адным чытанні) Палатай прадстаўнікоў. Дэпутаты разгледзяць гэтае пытанне на веснавой сесіі, якая традыцыйна пачынаецца 2 красавіка.

Адказваючы на пытанне аб перспектывах пашырэння безвізавага рэжыму, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык адзначыў:

«Мы вядзём перамовы аб палягчэнні візавага рэжыму з шэрагам дзяржаў. Калі пачынаць здалёк, то ў Азіі я магу згадаць Сінгапур, Малайзію, Філіпіны, Рэспубліку Карэю. Сярод лацінаамэрыканскіх краінаў у актыўнай фазе перамовы з Уругваем, Перу, Гандурасам. У Еўропе — Македонія, у Персідскай затоцы — Аман. З усімі гэтымі краінамі мы вядзём справы да таго, каб палегчыць візавы рэжым альбо ўвесці бязвізавы.

Летась уступіў у сілу шэраг падобных пагадненняў. Так, з 25 лістапада мінулага года дзейнічае пагадненне пра бязвізавыя паездкі ў Бразілію».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео