BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Актывісты заклікаюць усіх неабыякавых на вахту ў Курапаты

21.02.2017
Актывісты заклікаюць усіх неабыякавых на вахту ў Курапаты
tut.by
Прадстаўнікі грамадскіх і палітычных арганізацый абмеркавалі план дзеянняў па супрацьстаянні пабудове бізнес-цэнтра ля Курапат.

На пасяджэнне прыйшлі прадстаўнікі Партыі БНФ, Маладога фронту, Руху “За Свабоду”, аргкамітэта БХД, Партыі “Зялёныя”, АГП ды іншых арганізацый, піша "Новы час".

У абмеркаваннях удзельнічалі палітыкі, грамадскія актывісты і гісторыкі Аляксей Янукевіч, Алесь Кіркевіч, Павал Пракаповіч, Павал Севярынец, Юры Лукашэвіч, Дзяніс Кобрусеў, Ганна Севярынец, Ірына Сухій, Андрэй Мельнікаў, Дзяніс Кавалгін, Уладзімір Раманоўскі, Зміцер Каспяровіч, Юрась Меляшкевіч, Алена Талстая.

У якасці першачарговых крокаў на бліжэйшы час запланаваны калектыўны візіт на прыём да старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца (22 лютага а 12-й гадзіне), звароты ў раённую і генеральную пракуратуры і да гарадскіх уладаў з мэтай як мага хутчэй спыніць будаўнічыя працы да высвятлення ўсіх абставінаў гэтай справы.

Удзельнікі пасяджэння перакананыя, што дазвол на будаўніцтва выдадзены з парушэннямі закона. Па-першае, участак пад будаўніцтва выдзелены ў 2013 годзе, а з-пад ахоўнай зоны Курапатаў ён выведзены толькі ў 2014-м і тое незразумела на якіх падставах, па-другое, не было праведзена грамадскае абмеркаванне з удзелам жыхароў суседніх шматкватэрных дамоў, інтарэсы якіх закранаюцца новабудоўляй.

Нечакана разгорнутая будаўнічая пляцоўка блізу Курапат выклікала пратэсты мясцовых жыхароў (супраць будаўніцтва пад сваімі вокнамі падпісаліся 500 жыхароў).

Мясцовых жыхароў падтрымалі актывісты Маладога фронту, пратэст якіх 20 лютага перарос у сутычкі з будаўнікамі.

Удзельнікі пасяджэння таксама будуць рыхтаваць калектыўны зварот з боку дзеячаў культуры у Мінкульт з просьбай паспрыяць спыненню будаўніцтва каля мемарыяльнага комплексу. Плануецца задзейнічаць незалежных дэпутатаў, каб напісаць дэпутацкія запыты ў Мінкульт, Мінгарвыканкам, пракуратуру, каб высветліць, на якіх падставах выдаваўся участак, мянялася тэрыторыя ахоўнай зоны і хто стаіць за гэтым будаўніцтвам.

На бліжэйшы час запланаваная падрыхтоўка ўлётак з кантактамі і сацыяльнай і гісторыка-культурнай праблематыкай скандальнай забудовы. Плануецца надрукаваць вялікія плакаты з інфармацыяй пра праблему, які змогуць вывесіць жыхары за сваіх гаўбцах.

Паводле ўдзельнікаў пасяджэння, забудоўшчык разумее хісткасць свайго становішча з пункту гледжання закону і стараецца як хутчэй разгарнуць будаўніцтва, каб яго было цяжэй спыніць. Таму абаронцы Курапатаў намераны прымаць абмеркаваныя захады ў самы бліжэйшы час.

А тым часам моладзевыя актывісты намераны працягваць вахту па абароне Курапатаў. Плануецца паўторна ўсталяваць намёт і наладзіць дзяжурства каля будпляцоўкі. Абвешчаны збор усіх неабыякавых да скандальнага будаўніцтва сёння а 17 гадзіне каля будпляцоўкі.

Як паведамляла "ЕўраБеларусь", супрацьстаянне ў Курапатах адбываецца з учорашняга дня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео