BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На апошні дзень сплаты збору легалізаваліся толькі 10% «дармаедаў»

20.02.2017
На апошні дзень сплаты збору легалізаваліся толькі 10% «дармаедаў»
svaboda.org
Сёння заканчваецца тэрмін выплаты збору для грамадзян, якія ў 2015 годзе не працавалі і не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

У Міністэрстве па падатках і зборах адзначаюць, што вызначаную суму — 360 рублёў, або 180 даляраў у эквіваленце — сплацілі блізу 48 000 чалавек. Гэта роўна 10% ад усёй колькасці «дармаедаў», якіх ведамства налічыла агулам па краіне — больш за 470 тысяч. Адпаведна, у бюджэт паступіла прыкладна 14 мільёнаў рублёў, што нашмат менш за планаваныя лічбы, піша Радыё Свабода.

Паведамляецца, што ад збору могуць вызваліць тых, хто апынуўся ў «складанай жыццёвай сітуацыі». Адпаведныя заявы разглядаюць мясцовыя органы ўлады. Калі жыццёвая сітуацыя заяўніка падасца ім недастаткова складанай, выплаціць збор трэба будзе цягам 30 каляндарных дзён пасля 20 лютага. Іначай — дадатковы штраф у памеры ад 2 да 4 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Пакуль лік задаволеных скаргаў вымяраецца ўсяго некалькімі сотнямі па ўсіх рэгіёнах Беларусі. У палове выпадкаў гаворка ідзе пра грамадзян, якія пацвердзілі, што былі ў 2015 годзе за мяжой. Яшчэ адна вызваленая катэгорыя — бацькі, якія выхоўваюць дзяцей да 7 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео