BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прарасійскіх актывістаў пакуль не пакаралі за несанкцыянаваны пікет у Мінску

14.02.2017
Прарасійскіх актывістаў пакуль не пакаралі за несанкцыянаваны пікет у Мінску
Днямі з'явілася інфармацыя, што ўдзельнікі прарасійскай акцыі на плошчы Незалежнасці 4 лютага прыцягнутыя да адказнасці згодна з артыкулам 23.34 КоАП.

Былы дэсантнік, мянчук Сяргей Ланавенка разам з 6 паплечнікамі выйшаў на пікет у падтрымку Расіі, які адбыўся 4 лютага на плошчы Незалежнасці. Тады ў якасці арганізатара акцыі выступіў рух НОД.

Праз некалькі дзён з'явілася інфармацыя, што ўдзельнікаў пікету пакаралі штрафам памерам 30 базавых велічыняў. Аднак сам Ланавенка абвяргае гэтыя звесткі, паведамляе Радыё Свабода. Ён расказаў, што ў канцы мінулага тыдня з ім сапраўды гутарыў міліцыянт з Маскоўскага РАУС, але ні суду, ні пакарання не было.

— Мы проста сустрэліся ў горадзе, міліцыянт узяў мае паказанні, запісаў, як усё было, і разышліся. Пра 30 базавых я даведаўся з апазіцыйных сайтаў! Мне не паведамілі, ці будзе ўвогуле суд і колькі трэба заплаціць штрафу. Проста нейтральная гутарка адбылася, — кажа Ланавенка.

На пытанне, ці збіраюцца актывісты зладзіць падобную акцыю ў найбліжэйшай будучыні, Сяргей адказвае:

— Чарговы пікет будзе ў любым выпадку, бо трэба працаваць з Расіяй, з Данбасам... Але наступным разам мы возьмем дазвол ва ўладаў. Ведаеце, ёсць адрозненне паміж законам і справядлівасцю...

Актывіст сцвярджае, што не ведаў астатніх пікетоўцаў у рэальным жыцці — яны «проста перапісваліся ў інтэрнэце».

— А пасля дамовіліся выйсці на вуліцу. Я за ўласныя грошы замовіў у гандлёвым цэнтры «Сталіца» той расійскі сцяжок, за паўтары гадзіны яго вырабілі. Да руху НОД стала належыць толькі Рыжанкоў, я не маю дачынення да НОДу. І я не разумею, чаму нацыяналістам можна маршыраваць па вуліцах, а мне нельга выказаць сваю пазіцыю? — пытаецца Ланавенка.

Прэсавы сакратар мінскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі паведаміў, што ён не валодае дакладнай інфармацыяй, ці адбыўся суд над удзельнікамі прарасійскага пікету, але зазначыў, што на іх складзеныя пратаколы і перададзеныя ў суд Маскоўскага раёна Мінска.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео