BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заява беларускіх НДА: Сітуацыя з Жаданам сведчыць пра несамастойнасць уладаў Беларусі

11.02.2017
Заява беларускіх НДА: Сітуацыя з Жаданам сведчыць пра несамастойнасць уладаў Беларусі
Затрыманне і дэпартацыя з Беларусі ўкраінскага паэта Сяргея Жадана сведчаць аб несамастойнасці ўладаў Беларусі ў прыняцці важных рашэнняў, гаворыцца ў афіцыйнай заяве грамадскіх арганізацый.

"Выказваем абурэнне з прычыны ганебнага затрымання паважанага госця і даўняга сябра Беларусі Сяргея Жадана. Перакананыя, што такія дзеянні ўладаў сведчаць аб несамастойнасці ў прыняцці важных рашэнняў, якія не толькі не адпавядаюць інтарэсам незалежнай Беларусі, але і наносяць непапраўную шкоду іміджу нашай суверэннай дзяржавы, а таксама ставяць пад пытанне ролю Беларусі як нейтральнай пляцоўкі для перамоваў у расійска-ўкраінскім канфлікце", - гаворыцца ў заяве Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтру, "Беларускага калегіюму" і праграмы "Лятучы ўніверсітэт".

Аўтары заявы звяртаюцца да кампетэнтных органаў дзяржаўнай улады з патрабаваннем адмяніць рашэнне аб дэпартацыі і забароне на ўезд Жадана, выказаць яму афіцыйныя прабачэнні і прыняць адпаведныя меры для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні.

Нагадаем, Сяргей Жадан удзельнічае ў VI Міжнародным паэтычным фестывалі імя Міхася Стральцова "Вершы на асфальце", які адкрыўся ў Мінску 10 лютага.

Міліцыянеры затрымалі Жадана ноччу 11 лютага ў яго нумары ў мінскай гасцініцы "Юбілейная". Затрыманы пераначаваў у камеры Ленінскага РУУС, атрымаўшы ў выніку забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін — з-за забароны на ўезд у Расію "за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці", якая была ўведзена ў дачыненні да яго яшчэ ў 2015 годзе.

Сяргей Жадан — вядомы ўкраінскі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. Жыве і працуе ў Харкаве. Рэгулярна выступае са сваімі творамі ў розных гарадах Украіны і Еўропы — у тым ліку ў суправаджэнні ўкраінскіх музыкантаў, у прыватнасці групы "Сабакі ў космасе".

Удзельнічаў у харкаўскім Еўрамайдане, у сакавіку 2014 года быў збіты падчас сутыкненняў з прыхільнікамі «русского мира».

У 2016 годзе ўзнагароджаны дзяржаўнай прэміяй "Украінская кніга года", сродкі ад якой накіраваў на дапамогу дзіцячым установам Луганскай вобласці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео