BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З Беларусі дэпартуюць украінскага пісьменніка Сяргея Жадана

11.02.2017
З Беларусі дэпартуюць украінскага пісьменніка Сяргея Жадана
Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан, які прыехаў на кніжную выставу ў Мінск і Стральцоўскі літаратурны фэст, быў затрыманы сілавікамі.

Прычына — знаходжанне ў расійскім «чорным спісе» з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Жадан правёў ноч у камеры і атрымаў забарону на ўезд у Беларусь на нявызначаны тэрмін, паведамляе «Наша Ніва».

«А вось вясёлая гісторыя, якая адбылася са мной сёння ў Мінску. Каля двух ночы да мяне ў гасцінічны нумар наляцеў міліцэйскі патруль — сур'ёзны і засяроджаны. Нічога не тлумачачы, даставілі ў пастарунак, пачалі прабіваць па базе, нічога не знайшлі. Пазванілі ў КДБ. Там ім параілі ехаць у іншае аддзяленне, Ленінскае. У Ленінскім зноў прабівалі па базе, нарэшце, патлумачылі - аказваецца, мне яшчэ ў 2015-м забаронены ўезд на тэрыторыю РФ (якая прыкрасць) з фармулёўкай «за датычнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». А паколькі Беларусь і Казахстан знаходзяцца з РФ у адной візавай зоне (не пашанцавала), то забарона аўтаматычна пераходзіць і да Беларусі з Казахстанам. І калі немагчымасць патрапіць у Казахстан я яшчэ неяк перажыву, то за Беларусь крыўдна. Начаваць прыйшлося ў камеры. Раніцай доўга пісалі тлумачальныя, распытвалі пра тэрарызм. У рэшце рэшт, паставілі штамп аб забароне ўезду ў Беларусь на нявызначаны тэрмін», - напісаў Жадан у фэйсбуку.

«І вось што я думаю. Дарагія сябры з МЗС і пасольства Украіны ў Беларусі, гэта ж няправільна, калі ўкраінскіх паэтаў арыштоўваюць без тлумачэння і трымаюць у камеры без прычыны? Правільна ж? Можа неяк адрэагуеце? Давайце, скажам, разарвем з імі дыпламатычныя адносіны. Або аб'явім ім Крыжовы паход. Калі ласачка», — іранізуе пісьменнік.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео