BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларусь у 2017 годзе закупіць у Расі знішчальнікі Су-30СМ і мінамёты "Нона"

04.02.2017
Беларусь у 2017 годзе закупіць у Расі знішчальнікі Су-30СМ і мінамёты "Нона"
Летась для Ўзброеных сілаў Беларусі было закуплена больш за 250 новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.

У ліку набытага — вучэбна-баявыя самалёты "Як-130", транспартна-баявыя верталёты "Мі-8", комплексы радыёманіторынгу, ракетныя сістэмы залпавага агню "Паланэз", радыёлакацыйныя станцыі "Праціўнік-Г" і "Ўсход-Д", батарэя "Тор-М2" і іншае.

У 2017 годзе асноўныя намаганні плануецца скіраваць на развіццё сістэмаў узбраення ваенна-паветраных сілаў, супрацьпаветранай абароны, выведкі, радыёэлектроннай барацьбы, сувязі і сілаў спецыяльных аперацый.

Так, запланаваная закупка самалётаў "Су-30СМ", комплексаў радыёманіторынгу, 120-мм мінамётаў 2Б23 "Нона-М1“, беспілотных авіяцыйных комплексаў рознага прызначэння, а таксама серыйная мадэрнізацыя БТР-70МБ1.

Акрамя таго, плануецца капітальны рамонт шэрагу верталётаў, самалётаў і танкаў, а таксама завяршэнне працы по стварэнні беларускіх лёгкабраняваных аўтамабіляў "Кайман", "V-1", "Віцім".

Напрыканцы 2016 году камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Беларусі Алег Дзвігалёў ужо заяўляў пра намер закупіць не менш як эскадрыль расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ. Гэты самалёт, па яго словах, "добра праявіў сябе ў сірыйскім канфлікце".

Мінамёты 2Б23 "Нона-М1" знаходзяцца на ўзбраенні расійскай арміі з 2007 году, паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на газету "Во славу Родины".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео