BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МЗС Польшчы цалкам спыніў дамову з «Белсатам»

01.02.2017
МЗС Польшчы цалкам спыніў дамову з «Белсатам»
Зараз «Белсат» часова фінансуе Польская грамадская тэлевізія TVP, часткай якой канал і з'яўляецца.

«Ранейшая дамова МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіі наконт стварэньня „Белсату“ ўжо скасаваная» — напісаў у артыкуле для газэты Rzeczpospolita дзяржсакратар у справах бясьпекі, усходняй і эўрапейскай палітыкі МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі.

«Мы ахвотна распачнём з дасьведчанай беларускай камандай „Белсату“ дыскусію, як зьмяніць гэты СМІ, каб ён мог знайсьці патрэбнага спонсара і прэстыж важнага сродку беларускай камунікацыі» — напісаў высокапастаўлены чыноўнік МЗС у артыкуле «МЗС глядзіць на ўсход. Карпатлівая нармалізацыя дачыненьняў зь Беларусьсю».

Марэк Зюлкоўскі мае пасаду, роўную намесьніку міністра замежных спраў, ён адказвае ў ведамстве за ўсходнюю палітыку Польшчы.

Як даведалася «Радыё Свабода» зь неафіцыйных крыніцаў, польскае МЗС цалкам спыняе фінансаваньне Белсату. У дадзены момант, як даведалася Свабода, Белсат часова фінансуе Польская грамадзкая тэлевізія TVP, часткай якой канал і зьяўляецца.

5 студзеня дырэктарка тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркаю Польшчы Бэатай Шыдла і паведаміла на сваім профілі ў Фэйсбуку наступнае:

«Думаю, што будзеце задаволеныя, як і я, навіною, якую я перадаю: пані прэм’ер запэўніла мяне і ўпаўнаважыла заявіць, што існаваньню Белсату нічога не пагражае. Найбліжэйшы месяц мы прысьвяцім абмеркаваньню далейшых прынцыпаў супрацоўніцтва з МЗС».

Паводле МЗС Польшчы, ад 2007 году агулам фінансаваньне тэлеканалу Белсат склала 157 млн злотых (за гэты час курс злотага вагаўся ад 2 да 4 за даляр ЗША). Гэта траціна ўсіх сродкаў, якія Польшча выдаткавала за гэты час на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

25 студзеня дзяржсакратар МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі сустрэўся з амбасадарам Беларусі ў Варшаве Аляксандрам Авяр'янавым. У польскі парлямэнт цяпер прыехала зь візытам дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Польскі візыт — першы ў гісторыі Палаты прадстаўнікоў— працягнецца да 2 лютага

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео