BE RU EN
rss facebook twitter

Жанчына ў Мінску залезла са сцягам на кран, пратэстуючы супраць зносу дома (ФОТА)

31.01.2017
Жанчына ў Мінску залезла са сцягам на кран, пратэстуючы супраць зносу дома (ФОТА)
nn.by
Жанчына ў Мінску залезла на вежавы кран, пратэстуючы супраць зносу яе дома ў Ржаўцы.

Па словах яе сына, маці залезла на кран яшчэ вечарам у панядзелак.

Яна працягвае знаходзіцца на кране, кажа, што злазіць не збіраецца, перадае "Наша Ніва".

Унізе дзяжураць супрацоўнікі МНС.

Яны разгарнулі пад вежавым кранам надзіманую канструкцыю. Прыбыло кіраўніцтва раёна і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў. Ён паабяцаў Галіне Канстанцінаўне, што гатовы, калі яна спусціцца, асабіста адвезці яе на перамовы са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам.

«Я не ведаю, на якіх умовах яна гатовая спусціцца, — сказаў сын Канстанцін. — Яна таемна ўсё рыхтавала. Учора сказала, што ў яе ёсць два планы. Але ніхто не думаў, што сярод іх можа быць такі».

Галіна Ігнатовіч патрабуе справядлівай кампенсацыі за знос свайго дома ў Лябяжым, пагражаючы саскочыць уніз.

Сёння яе сям'ю павінны былі прымусова выселіць судовыя выканаўцы. Дом жанчыны павінен быў знесці забудоўшчык «Тапас» пад будаўніцтва свайго комплексу «Алімпік Парк», кампенсаваўшы жыхарам знос. Але кампенсацыя, якую прапанаваў забудоўшчык некалькім сем'ям — а гэта тры неновыя кватэры — людзей не задаволіла.

Раніцай нявестка Святлана паспрабавала ўгаварыць Галіну спусціцца, дабралася да сярэдзіны вышыні крана, але Галіна прыгразіла, што саскочыць уніз — і Святлане давялося спусціцца.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.