BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сілавікі знялі прэтэнзіі да Чыжа і яго сям’і

31.01.2017
Сілавікі знялі прэтэнзіі да Чыжа і яго сям’і
Камітэт дзяржаўнай бяспекі зняў прэтэнзіі да кампаніі «Трайпл», яго кіраўніка Юрыя Чыжа, а таксама сям’і бізнесмена.

«Трайпл» атрымаў магчымасць распрадаваць свабодныя кватэры ў так званым «доме Чыжа» на вуліцы Старажоўскай, 6 у Мінску. Таксама зняты арышт з усёй нерухомасці Чыжа, у тым ліку з дома ў Драздах, а таксама рэзідэнцыі ў катэджным пасёлку Лагожаск пад Лагойскам, паведамляе "Наша Ніва".

Юрый Чыж быў затрыманы сілавікамі 11 сакавіка 2016 года. Праз некалькі дзён КДБ вынес пастанову аб накладанні арышту на маёмасць, якая належала яму і яго сям’і.

Пасля былі арыштаваныя дзясяткі кватэр у «Доме Чыжа», у тым ліку жыллё трэнера фрыстайлістаў Мікалая Казекі.

Па словах старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, сума стратаў у адносінах бізнэсмена складала 240 мільярдаў недэнамінаваных грошай (каля $12 мільёнаў у эквіваленце).

Летам 2016 года гіпермаркеты «Прастор», якімі валодаў Чыж, адыйшлі пад заклад банкам.

У верасні мінулага года бізнесмен выйшаў на свабоду з СІЗА КДБ.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео