BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Указ Трампа аб мігрантах ускладніў выдачу віз беларусам

30.01.2017
Указ Трампа аб мігрантах ускладніў выдачу віз беларусам
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Мінску абвясціла пра змены ў працэдуры звароты па візы.

У сувязі з напружанасцю ў амерыканска-беларускіх адносінах звяртацца па візы, у тым ліку ўпершыню, трэба было пераважна ў прадстаўніцтвы ЗША за межамі Беларусі. Але ў Мінску можна было падаць на абнаўленне візы. Цяпер правілы крыху ўскладняюцца.

Абнавіць візы ў Мінску могуць толькі тыя, чые візы скончыліся менш за 12 месяцаў таму (раней тэрмін складаў 3 гады і 10 месяцаў). Усе астатнія ахвотныя абнавіць свае візы, чые візы скончыліся больш за 12 месяцаў таму, павінны звяртацца па абнаўленне віз у амбасады ЗША ў іншых краінах.

Дадзенае правіла не датычыцца пастаянна пражываючых у Рэспубліцы Беларусь асобаў, якiя звяртаюцца па візы ў наступных катэгорыях: дыпламатычныя візы (візы катэгорый А і G); студэнцкія візы (катэгорыі F і M); візы наведвальнікаў па абмене (катэгорыя J) — апроч віз па праграме "Летняя праца і падарожжы"; візы для гасцей дыппрадстаўніцтва (сваякі беларускіх дыпламатаў, якія працуюць у беларускіх дыпламатычных місіях у ЗША); паездкі і праграмы, фундаваныя урадам ЗША; заявы ад асоб старэйшых за 70 гадоў, якія збіраюцца наведаць ЗША з мэтай турызму, наведвання сяброў, сваякоў і г. д; рабочыя візы катэгорый P (артысты, спартсмены і да т.п.) і O (работнікі з выдатнымі здольнасцямі), якія выдаюцца на аснове ухваленай петыцыі.

Пасольства рэкамендуе звяртацца па неіміграцыйныя візы ў пасольствы ЗША ў Маскве, Пецярбургу, Кіеве, Варшаве, Вільні, Рызе, паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео