BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Больш 500 подпісаў пастаўлена за перайменаванне вуліцы Камсамольская ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў

30.01.2017
Больш 500 подпісаў пастаўлена за перайменаванне вуліцы Камсамольская ў вуліцу Слуцкіх паўстанцаў
Колькасць подпісаў пад анлайн-петыцыяй за з’яўленне ў Слуцку вуліцы Слуцкіх паўстанцаў перакрочыла 500.

Каардынатар руху "За Свабоду" ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч у пачатку студзеня ініцыяваў збор подпісаў за перайменаванне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Подпіс можна паставіць анлайн на рэсурсе Zvarot.by яшчэ тры дні. 1 лютага подпісы будуць дасланыя адрасатам.

"Случакі і я асабіста, усе тыя неабыякавыя людзі, каторым важна захаваць памяць пра падзеі Слуцкага збройнага чыну, якія паважаюць свядомы выбар Герояў нашай Бацькаўшчыны, усе мы вельмі ўдзячны тым, хто падтрымаў кампанію па перайменаванні ў горадзе Слуцку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў", — пракаментаваў прагрэс у зборы подпісаў сайту рyx.by Амяльковіч.

Па ягоных словах, "актыўнасць случакоў і падчас рэальнага збору подпісаў, і падчас анлайн кампаніі даказвае, што вуліца Слуцкіх паўстанцаў станоўча ацэньваецца жыхарамі гораду". "Мы робім важную і адказную справу, і не маем права спыняцца", — падкрэсліў Амяльковіч.

Кампанія па змаганні за вуліцу Слуцкіх паўстанцаў будзе працягвацца нават пры адмоўным рашэнні слуцкіх уладаў. Арганізатары ўжо маюць ідэі публічных акцыяў, якія яны правядуць у Слуцку.

Амяльковіч адзначыў, што "вуліца Слуцкіх паўстанцаў абавязкова з’явіцца ў Слуцку, і ворагам беларушчыны, і ім памагатым прыйдзецца прыняць гэты факт".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео